Канкурэнтаздольныя ўмовы для арганізацыi вытворчасцi легкавых аўтамабiляў ствараюцца ў Беларусi
Канкурэнтаздольныя ўмовы для арганізацыi вытворчасцi легкавых аўтамабiляў ствараюцца ў Беларусi
Для прыцягнення замежных iнвестыцый у стварэнне вытворчасцi легкавога аўтатранспарту ў Беларусi Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка падпiсаў указ № 175 "Аб мерах па развiццi вытворчасцi легкавых аўтамабiляў". Дакумент накiраваны на развiццё ў краiне зборачных вытворчасцяў легкавых аўтамабiляў. Указам прадугледжваецца стварэнне ў рэспублiцы канкурэнтаздольных умоў для арганiзацыi вытворчасцi легкавых аўтамабiляў у параўнаннi з iснуючымi ўмовамi работы ў свабодных эканамiчных зонах Беларусi, а таксама ў Расiйскай Федэрацыi. Юрыдычныя асобы, якiя заключылi з Мiнiстэрствам прамысловасцi пагадненне аб умовах вытворчасцi легкавых аўтамабiляў, будуць на працягу трох гадоў вызвалены ад вылiчэння i выплаты падатку на прыбытак, акцызаў, збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi ў частцы аб’ёмаў вырабленых легкавых аўтамабiляў i аўтакампанентаў уласнай вытворчасцi i iх рэалiзацыi. Акрамя таго, на перыяд дзеяння гэтага пагаднення (да 10 гадоў пры ўмове арганiзацыi юрыдычнай асобай зваркi, афарбоўкi i зборкi кузава) вытворцы легкавых аўтамабiляў не будуць выплачваць увазныя мытныя пошлiны i падатак на дабаўленую вартасць пры змяшчэннi пад мытны рэжым свабоднага абарачэння тэхналагiчнага абсталявання i аўтакампанентаў, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь для вытворчасцi легкавых аўтамабiляў. Указ уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для прыцягнення замежных iнвестыцый у стварэнне вытворчасцi легкавога аўтатранспарту ў Беларусi Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка падпi
|
|