21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таксі: узрост не перашкода

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таксі: узрост не перашкода

З 1 красавiка гэтага года знятыя ўзроставыя абмежаваннi па рэгiстрацыi аўтамабiляў-таксi i транспартных сродкаў катэгорыi М2, якiя прызначаныя для перавозкi пасажыраў у рэгулярных зносiнах, паведамiлi "Звяздзе" ва УДАІ УУС Мiнаблвыканкама.

Як удакладнiлi ў Дзяржаўтаiспекцыi, раней у якасцi аўтамабiля-таксi ўпершыню мог быць зарэгiстраваны аўтамабiль, не старэйшы за 10 гадоў.

Акрамя таго, паведамiлi ва УДАI, з мэтай кантролю за ўдзелам у дарожным руху транспартных сродкаў з танiраваным шклом з 1 красавiка пры рэгiстрацыi аўтамабiля з заводскай танiроўкай шкла, што ўвезеныя ў Беларусь i зарэгiстраваныя да 1 красавiка 2006 года, у абавязковым парадку ў графе "асаблiвыя адзнакi" пасведчання аб рэгiстрацыi неабходна пазначаць дату мытнага афармлення. Калi будуць адсутнiчаць, то як пры праходжаннi тэхагляду, так i ў ходзе нагляду за дарожным рухам гэта будзе расцэньвацца як парушэнне пункта 194.12 Правiлаў дарожнага руху.

Дзяржаўтаiнспекцыя таксама iнфармуе пра тое, што з 1 мая гэтага года пры выдачы пасведчання аб рэгiстрацыi транспартных сродкаў графа "марка-мадэль" будзе запаўняцца на англiйскай мове, як гэта прадугледжана Канвенцыяй аб дарожным руху, прынятай у Вене ў 1968 годзе.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 красавiка гэтага года знятыя ўзроставыя абмежаваннi па рэгiстрацыi аўтамабiляў-таксi i транспартных сродкаў катэгорыi М2, якiя прызначаныя для пер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика