На абiтурыентах зноў спрабуюць зарабiць
7 апреля 2009 Общество
Надзея НIКАЛАЕВА, Звязда Рэклама "ўнiкальнага" дапаможнiка "Матэматыка. Сакрэты ЦТ. 10 правераных спосабаў угадаць правiльны адказ" з’явiлася днямi на сайце аднаго з беларускiх iнфармацыйных агенцтваў. Такiх дапаможнiкаў яшчэ не было. Гэта кнiга — спроба растлумачыць школьнiкам i педагогам тое, што даўно ўсiм вядома: тэст можна падмануць — менавiта ў гэтым спрабуюць пераканаць абiтурыентаў аўтары выдання. З iх абяцанняў вынiкае, што для таго, каб атрымаць на ЦТ высокi вынiк, матэматыку ведаць зусiм неабавязкова. Уладальнiкаў цуда-дапаможнiка збiраюцца вучыць не рашаць задачы, а даваць адказы ў тых задачах, з якiмi абiтурыент не можа справiцца. Галоўнае — валодаць пэўнай тактыкай, каб атрымаць нават больш высокi бал, чым вашы канкурэнты, якiя значна лепш ведаюць прадмет — Гэта камерцыйны выкрут, скiраваны на тое, каб прадаць тавар, якi не можа гарантаваць абiтурыенту поспеху на ЦТ, — каментуе паведамленне дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. — І калi гэта робiць паважанае выдавецтва, тым больш сумна Я, як чалавек знаёмы з формай, зместам i працэдурай правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання аўтарытэтна заяўляю, што толькi глыбокае веданне прадмета можа быць гарантыяй паспяховай здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання. На абiтурыентах проста спрабуюць у чарговы раз зарабiць. Некалькi гадоў таму ўжо рабiлiся спробы гандляваць "лiпавымi" падказкамi на заданнi тэстаў побач з месцамi правядзення ЦТ. Затым спрабавалi прадаваць падказкi праз iнтэрнэт. I заўсёды знаходзiлiся абiтурыенты, якiя траплялi ў пастку да махляроў. Таму хачу ўсiх папярэдзiць, што давяраць можна толькi той лiтаратуры з матэрыяламi тэсцiравання, дзе ёсць грыф Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў. I зусiм не варта спадзявацца на простае ўгадванне. Калi б усё было так проста, то сiстэма цэнтралiзаванага тэсцiравання даўно б сябе дыскрэдытавала. Але, як сведчыць вопыт папярэднiх гадоў, выпадковых людзей сярод абiтурыентаў, якiя атрымалi высокiя вынiкi на ЦТ, не бывае. Усе яны былi паспяховымi вучнямi, шмат увагi аддавалi прадмету па-за ўрокамi, наведвалi факультатывы або працавалi iндывiдуальна з настаўнiкамi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 апреля 2009 Общество Надзея НIКАЛАЕВА, Звязда Рэклама "ўнiкальнага" дапаможнiка "Матэматыка.
|
|