21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь пераходзіць ад рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый да iх актыўнага адра

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь пераходзіць ад рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый да iх актыўнага адраджэння

Беларусь пераходзiць да новага этапа вырашэння чарнобыльскiх праблем — ад рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый да iх актыўнага адраджэння i развiцця. Пры гэтым з абавязковым захаваннем усiх неабходных мераў па радыяцыйнай абароне насельнiцтва. Аб гэтым 25 красавiка заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання рэгiёнаў, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на ЧАЭС.

Аляксандр Лукашэнка наведаў гарадскi пасёлак Камарын Брагiнскага раёна, дзе азнаёмiўся з ходам веснавых палявых работ.

"Мы павiнны перастаць скардзiцца i плакацца i пачаць новы перыяд — аднаўлення тэрыторый, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на ЧАЭС. Нам неабходна прыкласцi максiмум намаганняў, каб адрадзiць гэты край", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што пытаннем нумар адзiн застаецца бяспека грамадзян. "Спяшацца тут не трэба. Калi мы бачым, што аднаўляць гэтыя землi нельга, то гэтага рабiць не трэба", — сказаў ён.

У той жа час Прэзiдэнт паставiў задачу ўзмацнiць кантроль за чысцiнёй прадуктаў, што вырабляюцца на гэтай зямлi. "Рызыкаваць бяспекай людзей не трэба, але i залiшне палохаць iх таксама не трэба", — адзначыў Прэзiдэнт.

Як лiчыць Прэзiдэнт, добрым паказчыкам таго, што адраджаць гэты край усё ж неабходна, з’яўляецца прыток насельнiцтва: у мiнулым годзе ў гэты рэгiён прыехала на паўтысячы людзей больш, чым выехала, прычым асноўную масу складае моладзь ад 15 да 29 гадоў.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць мэтазгодным накiраваць усе грашовыя сродкi, зэканомленыя ад адмены льгот, на аднаўленне чарнобыльскiх рэгiёнаў. Зэканомленыя ад адмены льгот сродкi складаюць прыкладна Br240 млрд.

Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што ў мiнулым годзе, нягледзячы на адмену вялiкай колькасцi льгот, дзяржава зрасходавала на iх каля Br500 млрд.

Як далажыў Прэзiдэнту мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Энвер Барыеў, за 23 гады з моманту аварыi радыяцыйная абстаноўка ў рэгiёне значна палепшылася, i гэта тэндэнцыя захоўваецца.

Пазней на цэнтральнай плошчы Камарына адбыўся мiтынг-рэквiем, прысвечаны 23-й гадавiне аварыi на Чарнобыльскай АЭС.

Як адзначыў Прэзiдэнт, матэрыяльны ўрон у вынiку гэтай трагедыi супастаўны са стратамi Вялiкай Айчыннай вайны. 619 беларускiх вёсак знiшчылi фашысты, а ў вынiку чарнобыльскай катастрофы краiна страцiла 485 паселiшчаў.

Прэзiдэнт выказаў сардэчную ўдзячнасць людзям, якiя стойка вытрымалi ўсе выпрабаваннi наступстваў тэхнагеннай катастрофы.

Аляксандр Лукашэнка запалiў Вечны агонь каля помнiка ў гонар воiнаў-вызвалiцеляў, пагутарыў з мясцовымi жыхарамi. Ад iмя кiраўнiка дзяржавы ў падарунак жыхарам Камарына быў перададзены новы пасажырскi аўтобус МАЗ.

Потым Прэзiдэнт адказаў на пытаннi журналiстаў.

Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў, што цяпер ад рэабiлiтацыi забруджаных зямель мы пераходзiм да iх адраджэння. І на гэтыя мэты дзяржава абавязкова знойдзе неабходныя сродкi. Ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу мэтазгодна ствараць новыя вытворчасцi, мадэрнiзаваць старыя. Менавiта таму на гэтыя мэты фiнансаванне скарачацца не будзе, таксама як на ахову здароўя i адукацыю.

Прэзiдэнт па просьбе журналiстаў пракаментаваў заявы, якiя прагучалi ад высокапастаўленых расiйскiх чыноўнiкаў, аб тым, што Беларусь адчувае цяжкасцi ў сувязi з неабходнасцю абслугоўваць новыя знешнiя пазыкi. Аляксандр Лукашэнка не лiчыць, што крэдытная нагрузка на беларускую дзяржаву становiцца пагражальнай. "Па сусветных стандартах, 25 працэнтаў ад ВУП — гэта той парог, якi дзяржава не павiнна пераступаць па крэдытах. У нас сёння менш як 8 працэнтаў. Вось i адказ на пытанне".

"Мы не ўпалi ў бездань крызiсу, утрымалiся на краю. Галоўнае сёння — захаваць дынамiку росту".

"За апошнiя паўтара года Расiйская Федэрацыя за кошт павышэння цаны на газ i ўвядзення пошлiны на нафту, парушаючы дамоўленасцi, выцягнула з краiны больш як $10 млрд, а нам далi $2 млрд пад даволi вялiкi працэнт, якога ў свеце ўжо няма".

Журналiсты пацiкавiлiся таксама думкай Прэзiдэнта адносна таго, што трэнера гомельскiх хакеiстаў, якiя перамаглi прэзiдэнцкую каманду, Яўгена Лебедзева збiралiся за гэта звольнiць. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што вельмi задаволены гульнёй гомельскай абласной хакейнай каманды на Другiх рэспублiканскiх спаборнiцтвах па хакеi сярод аматараў, i ён больш за ўсiх радаваўся поспеху гамяльчан, хоць яго каманда прайграла. "Паверце, што лепшага вынiку для хакея i балельшчыкаў не прыдумаеш. Некаторыя думаюць, што, маўляў, Прэзiдэнт у любым выпадку выйграе. Гэта поўнае глупства. Я вам скажу шчыра, што напярэдаднi нашай аматарскай сустрэчы з гамяльчанамi мне паступiла iнфармацыя, што некаторыя спрабуюць iх праiнструктаваць, як iм трэба гуляць. Таму я папрасiў, каб перадалi трэнерам гомельскай каманды: калi будзеце гуляць у паддаўкi, то пойдзеце пяшком у Гомель. Малайцы гамяльчане. I трэнер гомельскай каманды Яўген Лебедзеў таксама маладзец". Прэзiдэнт лiчыць, што Яўген Лебедзеў павiнен застацца на пасадзе галоўнага трэнера жлобiнскага "Металурга".

Пакiдаючы Брагiнскi раён, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў яго жыхарам, што праз некалькi месяцаў ён зноў наведае гэтыя месцы, каб дэталёва пазнаёмiцца з сiтуацыяй у Палескiм дзяржаўным радыяцыйна-экалагiчным запаведнiку.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пераходзiць да новага этапа вырашэння чарнобыльскiх праблем — ад рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый да iх актыўнага адраджэння i развiцця. Пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика