21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Былыя палітвязні падтрымаюць Аўтуховіча эстафетнай галадоўкай

26.08.2009 15:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 мая 2009 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Мікалай Аўтуховіч галадуе з 16-га красавіка. Сярод захадаў, якія актывісты зьбіраюцца прапанаваць ў падтрымку прадпрымальніка, - эстафэтная галадоўка, кшталту тых, якія двойчы праходзілі ў падтрымку Аляксандра Казуліна, калі ён знаходзіўся ў віцебскай калёніі. Сам Аляксандр Казулін таксама зьбіраецца ўдзельнічаць ў акцыі.

“Мікалай Аўтуховіч галадуе, і гэта для яго вельмі небясьпечна. Таму 1-га траўня мы вырашылі яго падтрымаць. Я таксама буду ўдзельнічаць”.

Ініцыятыва тэрмінова падтрымаць Мікалая Аўтуховіча сыходзіць ад былых палітвязьняў. Сярод іх маладзёвы актывіст Андрэй Кім, які выйшаў на волю ў жніўні мінулага году пасьля больш як паўгода зьняволеньня ў бабруйскай калёніі. Андрэй кажа, што кожны дзень знаходжаньня ў беларускай вязьніцы - сур’ёзнае выпрабаваньне, а тым больш у стане галадоўніка.

“Зараз у турме ягоныя правы на жыцьцё, на справядлівы суд парушаюцца. Усе мы ведаем, якія там умовы. Нагадаю, былы міністар Навумаў яшчэ 2-га сакавіка сказаў, што нібыта хутка, недзе праз тыдзень, справу перададуць ў суд. Але мінула ўжо два месяца, а мы бачым, што Аўтуховіч і Лявонаў з Асіпенкам усё сядзяць, а сьледчых дзеяньняў зь іх удзелам ніякіх не праводзіцца. І такое ўражаньне, што ніхто не рыхтуе суд, а іх проста трымаюць за кратамі”.

Праваабаронца Алег Волчак быў сярод тых, хто летась удзельнічаў у эстафэтнай галадоўцы у падтрымку Аляксандра Казуліна - галадаваў за яго вызваленьне тры дні. Алег Волчак кажа, што далучыцца і да галадоўкі салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам.

“І тады гэта дало эфэкт і зараз, мяркую, будзе плён. Бо галоўнае, што пра нашу падтрымку ім стане вядома. Што пра іх не забылі, іх падтрымліваюць”.

Нагадаю, Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 8-га лютага паводле падазрэньня у падрыхтоўцы ўзброенага замаху на міліцыянта. Галадоўнік патрабуе альбо завяршыць сьледзтва і перадаць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыязд і працягваць расьсьледаваньне колькі заўгодна. Таксама Мікалай Аўтуховіч дамагаецца спыненьня перасьледу Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, якія былі арыштаваныя ў Ваўкавыску і праходзяць зь ім па адной справе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 мая 2009 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Мікалай Аўтуховіч галадуе з 16-га красавіка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика