Казулін, Пазьняк і Шушкевіч абмеркавалі “Усходняе партнёрства”
1 мая 2009 Политика
Сяргей Навумчык, Радыё Свабода Палітыкі прапанавалі дапоўніць умовы Эўразьвязу палажэньнем аб разьвіцьці беларускай культуры, адукацыі і свабодзе творчасьці. У Варшаве адбылася сустрэча Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча і Аляксандра Казуліна, на якой выпрацоўвалася ўзгодненая пазыцыя адносна праграмы “Усходняга партнэрства”. Палітыкі палічылі неабходным, сярод іншага, акцэнтаваць увагу на праблеме, якая адрозьнівае Беларусь ад астатніх пяці краінаў, запрошаных для удзелу ў праграме, а менавіта - на стане беларускай культуры і адукацыі, а таксама свабодзе творчасьці. Як вядома, міністэрства замежных спраў Чэскай Рэспублікі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, запрасіла ў Прагу ў час саміту “Усходняга партнэрства” старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, а таксама чатырох былых кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі - удзельнікаў выбараў 1994 г. Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча і ўдзельнікаў выбараў 2006 г. Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 мая 2009 Политика Сяргей Навумчык, Радыё Свабода Палітыкі прапанавалі дапоўніць умовы Эўразьвязу палажэньнем аб разьвіцьці беларускай культуры, адукацыі і свабодзе творчасьці.У Варшаве адбылася сустрэча Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча і Аляксандра Казуліна, на якой выпрацоўвалася ўзгодненая пазыцыя адносна...
|
|