21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Мiнску рэалiзацыя спiртных напояў 9 мая ў радыўсе 500 м ад месца правядзення святочных мерапрыемстваў будзе забароненая ў адпаведнасцi з законам аб правядзеннi масавых мерапрыемстваў.

 Буйное ДТЗ адбылося на вулiцы Чыгуначнай у Мiнску. У вынiку сутыкнення маршрутнага таксi з тралейбусам пацярпелi 6 чалавек, усе яны дастаўленыя ў Бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi. Тралейбус ехаў на дазваляльны сiгнал святлафора, але быў вымушаны спынiцца для таго, каб не закрануць рабочага, што падмятаў праезную частку. З-за нечаканага прыпынку тралейбуса вадзiцель маршрутнага таксi не паспеў зрэагаваць i ўрэзаўся ў яго ззаду.

 Пацыент вiцебскага абласнога кардыялагiчнага дыспансэра прыгавораны да сямi гадоў пазбаўлення волi за напад на вахцёра. Інцыдэнт адбыўся ранiцай. Супрацоўнiк на вахце адмовiўся выпускаць пацыента на прагулку ў недазволены час, аднак мужчына ўсё ж ажыццявiў сваё жаданне. Вяртаючыся, парушальнiк парадку адмовiўся паведамiць сваё iмя, а за настойлiвасць нанёс вахцёру некалькi нажавых раненняў у грудзi i шыю, пасля чаго спакойна вярнуўся ў сваю палату. Дзякуючы сведкам, пацярпелага ўдалося выратаваць i хутка вылiчыць злачынцу. За нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў iнвалiд 2-й групы па сардэчных захворваннях, 1954 г.н., асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волi. Акрамя гэтага, яму давядзецца выплацiць Br5 млн за маральны ўрон пацярпеламу i Br5,5 млн — за лячэнне.

 Двое маладых мiнчан звалiлiся з вышынных дамоў i засталiся жывыя. Адзiн звалiўся з 9-га паверха, другi — з 8-га. Абодва дастаўленыя ў Бальнiцу хуткай меддапамогi з цяжкiмi траўмамi. Усе абставiны надзвычайнага здарэння высвятляюцца.

 У Гомелi з аўкцыёну прададзена грамадская прыбiральня за Br101 млн, паведамiлi БЕЛТА ў Гомельскiм абласным фондзе дзяржмаёмасцi. Аб’ект размешчаны ў адным са спальных раёнаў горада, яго плошча — 108 кв. м., прыбiральня працяглы час не эксплуатавалася, у сувязi з чым i было прынята рашэнне аб продажы. Пачатковая цана лота (будынак i права арэнды зямлi тэрмiнам 50 гадоў) складала Br66 млн. У таргах удзельнiчалi 4 прэтэндэнты. Аднаму з iх аб’ект быў прададзены на ўмовах выкарыстання для сацыяльна-культурнага i бытавога прызначэння, г.зн. што ўладальнiк можа размясцiць у iм, напрыклад, цырульню, кавярню, рамонтную майстэрню цi што iншае.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

Жанчыны з вялiкiм бюстам вырашылi кiнуць выклiк брытанскай сетцы крамаў Mаrks аnd Sреnсеr i прымусiць iх перагледзець сваю цэнавую палiтыку. Пакупнiцы незадаволеныя тым, што цяпер бюстгальтары вялiкiх памераў (з памерам больш за DD) каштуюць на 2 фунты (каля 3 долараў) больш за астатнiя. Жанчыны арганiзавалi ў Iнтэрнэце групу "Бюсты за справядлiвасць" i дабiваюцца адмены павышэння цэнаў на гарсэтныя вырабы вялiкiх памераў. Прадстаўнiкi крамаў сцвярджаюць, што вялiкiя бюстгальтары шыць больш цяжка, аднак незадаволеныя жанчыны адмаўляюцца разумець логiку прадаўцоў: на iншыя прадметы адзення такой надбаўкi за памер няма. Да акцыi "Бюсты за справядлiвасць" далучылася 8 тыс. жанчын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыны з вялiкiм бюстам вырашылi кiнуць выклiк брытанскай сетцы крамаў Mаrks аnd Sреnсеr i прымусiць iх перагледзець сваю цэнавую палiтыку. Пакупнiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика