21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

''Правы Альянс'' зарэгістравалі

26.08.2009 16:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 июня 2009 Политика
Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Цяпер беларускім правым афіцыйна дазваляецца куды болей, чым раней. Арганізацыя "Правы Альянс" 17 чэрвеня атрымала рэгістрацыю. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміў кіраўнік арганізацыі Юры Карэтнікаў.  Дакладна акрэслена мэта ўстановы: ажыццяўленне інфармацыйна - кансалтынгавых функцыяў некамерцыйнага характару, падтрымка дзейнасці моладзевых сфер адукацыі, бізнесу, культуры, спорту і турызму, а таксама судзейнічанне эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму развіццю грамадзян Беларусі.

Арганізацыя “Правы альянс” 17 чэрвеня атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі ад органаў улады.

“Правы альянс” паўстаў пяць год таму як аб'яднаньне беларускіх патрыятычных моладзевых ініцыятываў пасля таго, як самараспусцілася Беларуская Партыя Свабоды.

Пасля пяці год нелегальнай працы арганізацыя была зарэгістраваная, як  інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова.

Цяпер беларускім “правым” афіцыйна дазваляецца куды болей, чым раней. Арганізацыя “Правы альянс” 17 чэрвеня атрымала рэгістрацыю, як інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова. У ёй дакладна акрэслена мэта ўстановы – ажыццяўленне інфармацыйна-кансалтынгавых функцый некамэрцыйнага характару, падтрымка дзейнасьці моладзе ў сфэры адукацыі, бізнесу, культуры, спорту, турызму, а таксама судзейнічаньне эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму разьвіцьцю грамадзян Беларусі. Цяпер “Правы альянс” не баючыся можа выдаваць кнігі, часопісы, дыскі, займацца рэклямай і нават навуковымі даследаваннямі.

- Мы рэгістраваліся, як інфармацыйна-кансалтынгавая структура, бо тут больш простая рэгістрацыя. Ёй займаецца не Міністэрства юстыцыі, якое вельмі своеасабліва ставіцца да рэгістрацыі незалежных грамадскіх арганізацый і партый. А тут займаюцца іншыя дзяржаўныя структуры - адміністрацыя раёна, рэестр па назвах і г.д. Галоўны плюс  у тым, што мы цяпер афіцыйна можам выкарыстоўваць сваю назву, мець бланкі, пячаткі, публічна заяўляць пра свае намеры. Гэта палёгка для нашых актывістаў. У нас цяпер большыя магчымасці для адкрыцця сваіх прадстаўніцтваў у рэгіёнах. Мінус у тым, што наглядны кантроль ажыццяўляюць падатковая інспекцыя і  адказнасць тут ідзе, як ад камерцыйнай структуры. Таму калі будзе пастаўлена задача нас прыбраць, то гэта будзе значна прасцей, чым  ліквідаваць грамадскае аб’яднанне. 

“Правы альянс” дзейнічаў дагэтуль у неафіцыйным статусе пяць год і правёў дзесяткі акцый у сталіцы і рэгіёнах нацыянальна-патрыятычнай і грамадзка-сацыяльнай скіраванасьці. Ачольвае арганізацыю Юрась Карэтнікаў, які на апошніх парламенцкіх выбарах  вылучаўся ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Летась яго затрымлівалі ў справе выбуху 3 ліпеня, але абвінавачванняў так і не прад’явілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 июня 2009 Политика Сяргей Будкін, Радыё Рацыя Цяпер беларускім правым афіцыйна дазваляецца куды болей, чым раней.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика