21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За фiрмой у Польшчу

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За фiрмой у Польшчу

Паехаўшы па пакупкi ў суседнюю Польшчу, карэспандэнт "Звязды" прайшоўся па тамтэйшых крамах i добра зэканомiў. У гэтым матэрыяле расказана пра польскi шопiнг i пра смешныя кошты на фiрмовыя рэчы, якiя ў нас камерсанты з помпай прадаюць у дарагiх буцiках.

Тым, хто захоча модна i танна апрануцца ў Польшчы, пачаць давядзецца з атрымання вiзы. Дзякуй нябёсам, турыстычную шэнгенвiзу я зрабiў без праблем. Хоць i давялося пастаяць у чэргах, пабегаць у польскае консульства i выкласцi 60 еўра.

Калi радня i сябры даведалiся пра мой ваяж у Варшаву, то кожны звярнуўся з парадамi i сваiмi замовамi.

— Сынок, абавязкова прывязi макарону, парашкi i вадкасць для паласкання бялiзны, — загадвала матуля. — Сасiсак прыхапi, яны там танныя i смачныя.

— Нам прывязi памперсаў, а то паўзаробку з'ядаюць, — замовiў сябар Дзiма тавар для свайго паўгадовага сыночка.

— Зайдзi ў краму з насеннем, — звярнулася суседка па лецiшчы Пятроўна. — Знайдзi якiх арыгiнальных цюльпанаў, агуркоў, памiдораў.

— Лялечку прывязi, маленькую, як з мульцiка, — зайшла перад ад'ездам у госцi шасцiгадовая пляменнiца Сафiйка.

У бацькоў я пазычыў пузатую валiзу, сабраў майкi-шкарпэткi i накiраваўся на чыгуначны вакзал.

Найтанней даехаць з Мiнска да Варшавы можна рэйсавым аўтобусам. Дарога ў два бакi абыдзецца тысяч у 160 беларускiх рублёў. Ды ходзiць транспарт не кожны дзень. У гэтым плане жыхарам Брэста i Гродна лягчэй — iм да Польшчы хоць на сабаку едзь, усё адно побач.

На аўтобус я не паспяваў, а каб зэканомiць грошы на падарожжы цягнiком, спачатку даехаў у плацкарце да Брэста (17500 рублёў), потым прайшоў мяжу i перасеў на цягнiк Мiнск—Варшава (105 тысяч). Такiм чынам, дарога абышлася ў 123,5 тысячы рублёў. Дарэчы, прамы бiлет Мiнск—Варшава каштуе пад 200 тысяч рублёў.

"Курча, якiя ў вас танныя папяросы"

У маiм купэ ехалi паляк i малады беларус са стыльнай казлiнай бародкай. Зямляк Вова паведамiў, што едзе ў Варшаву па канадскую вiзу. Паляк Мацэк сказаў, што ён з салiднай фiрмы, супрацоўнiчае з беларускiмi малочнымi заводамi.

— Курча, якiя танныя ў Беларусi цыгарэты, — пачаў журыцца Мацэк, дапiваючы другую бутэльку беларускага пiва. — Сам вязу кантрабанду, распiхаў па кiшэнях цэлы блок. На мяжы правяраюць рэдка. А як спытаюцца нашы паны, што вязеш, спакойна кажы: "жэчы особiстэ".

I сапраўды, як па плане, суровы польскi пан-мытнiк спытаўся ў мяне:

— Чы везеш вудку i папяросы?

Суровы праверыў менавiта маю паўпустую пузатую валiзу, а кантрабанда Мацэка засталася незаўважаная. Пан-памежнiк паставiў дазвольны штамп у пашпарце — i я ў Еўрасаюзе.

За начной размовай пра беларускiх i польскiх паненак даехалi да Варшавы.

Я здаў валiзу ў камеру захоўвання, разгарнуў карту i пайшоў на экскурсiю па рынках i гандлёвых цэнтрах.

Ад фiрмовых тавараў разбягалiся вочы

Самому арыентавацца ў пакручыстай Варшаве няпроста — чорт нагу зломiць. Да мяне далучыўся польскi калега-журналiст Мiхал i наладзiў экскурсiю па буйных гандлёвых цэнтрах.

Высветлiлася, што рэчавыя рынкi для сучаснага еўрапейца — справа мiнулых дзён.

Гандлёвыя пункты знакамiтага варшаўскага стадыёна, якi ў дзевяностых апранаў палову Беларусi, сёння ўвогуле збiраюцца пазачыняць. А саму арэну чакае рэканструкцыя перад чэмпiянатам Еўропы па футболе 2012 года.

На астатнiх польскiх базарчыках, якiх нямала ў кожным спальным раёне, у асноўным гандлююць прадуктамi сельскай гаспадаркi. А звычайны варшаўскi спажывец апранаецца ў велiзарных цэнтрах кшталту "Аркадыi", куды мяне найперш прывёз Мiхал. Цэнтр уразiў сваiмi фантастычнымi габарытамi. У яго, напэўна, улезлi б усе мiнскiя гiпермаркеты — "Карона", "Прастор", "Гiпа", "Бiгз", i яшчэ засталося б месца на невялiкi аэрадром. Цэнтры кшталту "Аркадыi" змяшчаюць у сабе вялiкi супермаркет з прадуктамi, некалькi соцень фiрмовых крамаў з адзеннем, аксесуарамi, бытавой тэхнiкай, дзясяткi разнастайных кавярняў — ад амерыканскiх да японскiх, кiнатэатр, тэлестудыi i iншыя прыбамбасы. Прасцей кажучы, правесцi ў Аркадыi можна цэлы дзень, а кошты там разлiчаныя на рознага спажыўца. На месцы ёсць абменнiкi i некалькi прыбiральняў.

Прынята лiчыць, што месяцы сезонных знiжак у Польшчы — гэта лiпень i студзень. Называецца гэта "пшэцэнай". Але насамрэч круглы год у фiрмовых крамах можна натрапiць на знiжкi. Цвёрды кошт зазвычай трымаецца толькi на бялiзну i шкарпэткi.

— Бо пшэцэна, як добры каньяк, — навучае мяне мастацтву шопiнгу спрактыкаваны Мiхал. — Чым даўжэй фiрмовая рэч паляжыць на прылаўку, тым больш спакуслiвай робiцца цана.

У першую чаргу мяне, маладога кавалера, цiкавiлi фiрмовыя рэчы, а не макарона з насеннем. А крамаў наварочаных у гандлёвым цэнтры — як жаб у сажалцы. Ад фiрмовых тавараў разбягалiся вочы.

— Толькi не давай слабiны, — працягваў навучаць Мiхал, — не кiдайся на ўсе прапановы, не траць грошы, а грунтоўна, гадзiны тры пахадзi па паверхах, пазнаёмся з асартыментам.

У вынiку, добра патаптаўшы ногi, нагледзеўшы для сябе тавары, я прыступiў да пакупак.

У моладзевай краме DС нагледзеў чорныя хулiганскiя нагавiцы. Прымерыў, паглядзеўся ў люстэрка — зграбна глядзяцца.

Падобныя бачыў у Мiнску за 280 тысяч рублёў. У "Аркадыi" ж нагавiцы каштавалi 100 злотых (каля 91 тысячы рублёў). Ды яшчэ i прадавачка нечакана папрасiла за нагавiцы роўна ўдвая меней. Пытаюся, чым заслужыў такое шчасце.

— То ў нас акцыя, — тлумачыць прадавачка, — купляеш удвая танней, але вярнуць рэч назад цi памяняць немагчыма.

— Ну i добжэ, — пагадзiўся я, — хай сабе носяцца да пенсii.

За нагавiцы аддаў на нашы грошы 45,5 тысячы рублёў. А на беларускiх рынках нават кiтайскiя джынсы каштуюць каля 90 тысяч.

У краме з назвай Hоusе па "пшэцэнах" выкупiў дзве маднецкiя майкi. Адну чорную з доўгiмi рукавамi — за 29 злотых (каля 26 тысяч рублёў), другую жоўтую за 19 злотых (каля 17 тысяч). А майкам, па ўсiм вiдаць, зносу няма, i паставу робяць больш зграбнай.

На беларускiх рынках, як я высветлiў адразу па прыездзе з Варшавы, майка маскоўскага прывозу каштуе каля 40 тысяч, а турэцкага — пад 60 тысяч.

Знайсцi новы пiнжак па знiжцы было найцяжэй. Але ў "крутой" для беларуса краме MЕХХ мне трапiўся патрэбны тавар. Шэры ў палоску пiнжак першапачаткова каштаваў 679 злотых (620 тысяч рублёў). Ды калi я пабачыў знiжку, то не паверыў сваiм вачам — 189 злотых (173 тысячы).

Зняў з вешалкi патрэбны памер, апрануў i пытаюся ў прадавачкi:

— Як то выглёнда, панi? Цi элеганцка?

— Ладна выглёнда, — падбадзёрвала маладая чарнавокая прадавачка. — I тканiна не мнецца.

Яшчэ раз паглядзеўся ў люстэрка — i сапраўды, з такiм пiнжаком хоць у жанiхi. Купiў.

У мiнскiм буцiку такая рэч каштуе долараў 300, i то калi пашанцуе.

Удвая танней каштуюць нават памперсы

Прыбарахлiўшыся, я пайшоў у краму цацак "Смык", каб знайсцi ляльку для сваёй пляменнiцы. Але тут знiжкi мяне не здзiвiлi. Кошты акурат як у нас, толькi асартымент большы. А мяккiя цацкi ў Беларусi яшчэ i таннейшыя на 20-30 працэнтаў. Краму ахоўваў дзядзька ва ўнiформе, якi пiльна сачыў за наведвальнiкамi.

У вынiку я спынiўся на мульцяшным дракончыку Кэцi, што хаваецца ў гумовым яйку. Кошт — 55 злотых (каля 50 тысяч рублёў).

Пачак памперсаў (72 штукi) прадаваўся ў аптэцы Suреrfаrm са знiжкай у 7 працэнтаў. Вынiковы кошт памперсаў — 45 злотых (41 тысяча рублёў). У нас жа такiя самыя абыдуцца ў 70 тысяч рублёў. I то трэба ведаць, дзе купляць.

— Цi жадае пан вiтамiны для свайго дзецка? — з усмешкай запыталася прадавачка.

Але пан спяшаўся i пабег у iншую краму. Бо поўным ходам вечарэла.

Закончыў я пакупку адзення парай модных скураных красовак Рumа са знiжкай у 40%. Заплацiў 119 злотых (109 тысяч рублёў).

Вядома, у нас такiя менш чым за 100 долараў не знойдзеш.

З усiх прадуктаў у Польшчы даражэйшыя толькi марскiя

У гэты час у Беларусi ўжо заканчвалася "Калыханка". I я яшчэ паспеў кiнуцца ў супермаркет па прадукты. Не буду дэталёва спыняцца на сырах, каўбасах i смятанах, але кошты на прадукты ў сярэднiх польскiх крамах сёння таксама значна нiжэйшыя, чым у нас.

— Польшча па памерах большая за Беларусь, — тлумачыць калега-журналiст Мiхал, — дужо робiм свайго i не так дужо да нас экспартуецца. Велька канкурэнцыя, для тэго i цэны нiжэйшыя.

Урэшце ў польскiм супермаркеце я купiў амаль тыя ж тавары, што бяру ў беларускай краме. Дома плачу за iх каля 80 тысяч рублёў, у Варшаве пакупкi мне абышлiся прыкладна ў 64 тысячы на нашы грошы.

Фiрмовая гарэлка Аbsоlut (31 злоты цi 28 тысяч рублёў) амаль удвая таннейшая, чым у Беларусi. Што казаць пра розныя вiскi i тэкiлы.

Адзiнае, што здзiвiла, — морапрадукты ў Польшчы ўдвая даражэйшыя за тыя, што прадаюцца ў нас.

— На крабавых палачках можна разарыцца, — памахаў я ўказальным пальцам перад Міхалам.

Больш прэтэнзiй да коштаў на прадукты ў мяне не ўзнiкла.

— Затое ў нас кватэры бардзо дарагiя i камунальныя плацяжы высокiя. А яшчэ няма глазураваных сыркоў, квасу i зефiру, — адзначыў мой польскi таварыш, i мы пайшлi вячэраць.

Яўген Валошын.

Фота аўтара i выпадковых мiнакоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паехаўшы па пакупкi ў суседнюю Польшчу, карэспандэнт "Звязды" прайшоўся па тамтэйшых крамах i добра зэканомiў. У гэтым матэрыяле расказана п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика