У пінскім гарадскім парку зрабілі страус-сафары
15 июля 2009 Калейдоскоп
Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі У пінскім парку адпачынку зрабілі "беларускае сафары". У дзіцячы атракцыён "Сямейная чыгунка" запусцілі афрыканскіх страусаў. Цяпер маленькі цягнічок возіць дзетак па коле, а побач бегаюць птушкі. Калі атракцыён не працуе, за птушкамі можна назіраць, як у заапарку, бо яны і жывуць у парку. Часам страусіхі нясуць яйкі, якія адміністрацыя парку вывозіць на страусіную ферму пад Кобрын, у інкубатар. Такім чынам спрабуюць павялічыць пагалоўе заморскай птушкі ў Пінску. Здымкі Глеба Паўлоўскага Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 июля 2009 Калейдоскоп Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі У пінскім парку адпачынку зрабілі "беларускае сафары".
|
|