21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спякота да 34° плюс моцныя дажджы

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спякота да 34° плюс моцныя дажджы

На працягу лiпеня на тэрыторыi Беларусi ўсталявалася вельмi цёплае i нават спякотнае надвор'е.

Сёння ўдзень праз тэрыторыю краiны пройдзе атмасферны фронт i стане крыху свяжэй, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук.

Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Максiмальная тэмпература паветра 23—28, па Гомельскай вобласцi — да 31 градуса. А вось у суботу Беларусь трапiць у зону павышанага цiску, таму ападкаў не будзе ўвогуле. Тэмпература паветра ўначы 11—18, удзень 26—31, па поўднi краiны да 34 градусаў. Сiноптыкi папярэджваюць, што такая гарачыня на фоне амаль 40-працэнтнай вiльготнасцi паветра лiчыцца не зусiм камфортным надвор'ем для здароўя. Таму спецыялiсты раяць менш знаходзiцца пад адкрытым сонцам i пiць больш вады.

Ужо ў нядзелю праз нашу краiну пачне рухацца iстотны атмасферны фронт. Таму ў нядзелю ўначы па заходняй палове краiны, а ўдзень паўсюдна чакаюцца дажджы, месцамi моцныя лiўнi. Паўднёвы вецер зменiцца на заходнi, а пры навальнiцах будзе назiрацца шквалiстае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы 15—22, удзень — ад 18—20 на захадзе да 32—34 градусаў на ўсходзе краiны.

У панядзелак на ўсёй тэрыторыi краiны адбудзецца змена паветраных мас i спякота адыдзе далей на ўсход. Дажджоў стане менш. Тэмпература паветра ўначы 11—18, удзень 19—26. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у аўторак—сераду надвор'е будзе фармiравацца пад уплывам вiльготнага, але халаднаватага паветра з боку Атлантыкi. Тэмпература паветра ўначы 9—15, удзень — ад 16—17 на поўначы да 20—24 цяпла на поўднi краiны.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выпаў з кабiны МАЗа

Трагiчна скончылася паездка на грузавiку для 32-гадовага гамяльчанiна, якога згубiў... у тым лiку моцны напой.

Здарэнне было зафiксавана на дарозе паблiзу вёскi Белiца Жлобiнскага раёна. Пацярпелы, якi быў, мякка кажучы, нецвярозым, выпаў з кабiны МАЗа, якiм кiраваў вясковец з Гомельскага раёна. Мужчына ў вынiку здарэння загiнуў.

Яшчэ трое загiнулых — вынiк ДТЗ на дарозе паблiзу вёскi Янчукi Шчучынскага раёна. Тут кiроўца "Аўдзi", мужчына 1976 года нараджэння, пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з аўтамабiлем "Сканiя". Для кiроўцы i яго двух пасажыраў гэтая аварыя стала ракавой — яны загiнулi. Яшчэ двое пасажыраў — 1991 i 1994 гадоў нараджэння — змешчаныя ў бальнiцу.

Ігар ГРЫШЫН.

Садаводаў зарэгiструюць да 2012 года

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Андрэй Гаеў, кiраўнiком нашай дзяржавы днямi быў падпiсаны Указ № 350, якi ўдакладняе правiлы дзейнасцi садаводчых таварыстваў.

У прыватнасцi, гэтым дакументам тэрмiн для рэгiстрацыi правоў на зямельныя ўчасткi ў садаводчых таварыствах працягнуты да 1 студзеня 2012 года. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што сёння права на зямлю зарэгiстравала толькi крыху больш як палова членаў садаводчых таварыстваў.

Улiчваючы звароты кiраўнiкоў i членаў садаводчых таварыстваў, указам спрашчаецца працэдура прыёму — перадачы ад садаводчых таварыстваў у рэспублiканскую ўласнасць высакавольтных электрычных сетак i трансфарматарных падстанцый, эксплуатацыя якiх была пачата да 8 мая 2003 года.

Андрэй Гаеў адзначыў, што, згодна з нормамi ўказа, садаводы, якiя не зарэгiструюць свае зямельныя ўчасткi да першых дзён 2012 года, могуць страцiць iх на карысць дзяржавы.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу лiпеня на тэрыторыi Беларусi ўсталявалася вельмi цёплае i нават спякотнае надвор'е. Сёння ўдзень праз тэрыторыю краiны пройдзе атмасфе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика