З вiтамiнамi на вы
З вiтамiнамi на вы
Падчас прыгатавання ежы амаль поўнасцю разбураецца вiтамiн С, напалову — вiтамiн Е i вiтамiны групы В. Паступовая замарожванне i працяглае захоўванне прадуктаў таксама знiжаюць канцэнтрацыю ўсiх вiтамiнаў у ежы. Працяглае знаходжанне на святле губiць вiтамiны А i Е, а кантакт з кiслародам непрыймальны для вiтамiнаў А, Е i В6. Праз трое сутак захоўвання прадуктаў у халадзiльнiку страчваецца каля 30 працэнтаў вiтамiну С, а пры пакаёвай тэмпературы — каля 50 працэнтаў. r Вiтамiнаў С, Е i селену курцам патрабуецца ў 2 разы больш, чым тым, хто не курыць. Аматары спiртных напояў губляюць шмат вiтамiнаў В1, В6 i магнiю. r Працяглы прыём антыбiётыкаў прыводзiць да дэфiцыту вiтамiнаў С i В2, транквiлiзатараў i снатворных — вiтамiнаў групы В, абязбольвальных — вiтамiну С i фолiевай кiслаты, кальцыю, магнiю, селену. r Пры стрэсе, нервовым напружаннi патрабуецца больш бiятыну, вiтамiнаў В1, В2, С i хрому. Пры недахопе бялку ў ежы парушаецца засваенне вiтамiнаў В2, С, нiкацiнавай кiслаты, парушаецца пераўтварэнне бэта-карацiну ў вiтамiн А. r Дзецям i падлеткам неабходны збалансаваныя вiтамiнна-мiнеральныя комплексы, спецыяльна распрацаваныя для розных узроставых груп. r Пры падлеткавых высыпках рэкамендуюцца дадатковыя дозы вiтамiнаў А, В2, С, бiятыну, цынку, кальцыю.Тым, у каго вельмi сухая скура, выпадаюць валасы, слаяцца пазногцi, патрабуецца дадатковае ўжыванне вiтамiнаў А, Е, С, цынку i селену. r Людзям, якiя маюць кантакт з радыяцыйным уздзеяннем, неабходна ўжыванне вялiкiх дозаў вiтамiнаў Е, С, А i селену. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас прыгатавання ежы амаль поўнасцю разбураецца вiтамiн С, напалову — вiтамiн Е i вiтамiны групы В. Паступовая замарожванне i працяглае захоўванне
|
|