Медыкi з хуткiх паставiлi рэкорд
Медыкi з хуткiх паставiлi рэкорд
На "базары" ў гэтым годзе у цэнтры фестывальных падзей у "зоне бяспекi" ля Летняга амфiтэатра дзяжурыла рэкордная колькасць машын "хуткай дапамогi" — ажно 20. Для параўнання, летась iх было толькi 12. А гадоў дзесяць таму ўсяго 2 — 3 машыны. Каб паставiць своеасаблiвы "базарны" рэкорд з "хуткiм" ухiлам, вiцебскiм брыгадам на дапамогу прыязджалi калегi з Оршы, Наваполацка. Як адзначаюць "хуткiя" медыкi, асаблiва шмат работы iм не было. Колькасць выклiкаў у Вiцебску ў цэлым не павялiчылася. Дарэчы, наконт парадку ў горадзе. Ва УУС Вiцебскага аблвыканкама адзначылi, што "базар" прайшоў спакойна, як нiколi. А ўсё таму, што вельмi пiльна сачылi за парадкам. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "базары" ў гэтым годзе у цэнтры фестывальных падзей у "зоне бяспекi" ля Летняга амфiтэатра дзяжурыла рэкордная колькасць машын
|
|