21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У лес па грошы

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лес па грошы

Чарнiцы i лiсiчкi — актуальныя лiдары сезона нарыхтовак.

Iм складаюць канкурэнцыю парэчкi з сельскiх сядзiбаў

Пачынаючы з гэтага тыдня, Магiлёўскi аблспажыўсаюз падняў цэны на чарнiцы. Калi да апошняга часу за кiлаграм чарнiц людзям плацiлi 3,5 тысячы рублёў, то з гэтага тыдня — 3700—4000 рублёў. Такiм чынам спажывецкiя таварыствы спадзяюцца павялiчыць аб'ём нарыхтовак чарнiц: сёння ён не дацягвае да леташняга ўзроўню амаль на сотню тонаў.

Праўда, спецыялiсты па нарыхтоўках на гэты конт не хвалююцца. На сёлетнюю нарыхтоўчую кампанiю паўплывала надвор'е, i яна пачалася на два тыднi пазней.

Камбiнацыя спякоты з моцнымi дажджамi не лепшым чынам адбiлася на якасцi ягады, якую i цяпер то палiць сонца, то залiвае вадой. Таму чарнiцы сёлетняга ўраджаю не дацягваюць да класа "А" паводле еўрапейскiх стандартаў. А менавiта на рынках Заходняй Еўропы актыўна набываюць беларускiя чарнiцы — 99% ад усяго сабранага ўраджаю, прынамсi на Магiлёўшчыне.

Акрамя надвор'я, на сiтуацыю паўплываў i крызiс: попыт на чарнiцы па-ранейшаму ёсць, але цэны ўпалi. I калi летась за кiлаграм чарнiц еўрапейскiя прадпрымальнiкi плацiлi 2,3 еўра, то ў гэтым сезоне — не болей за 1,4-1,5 еўра. У Беларусi цэны на чарнiцы засталiся на леташнiм узроўнi, хоць пры пералiку на валюту i яны знiзiлiся.

— За чарнiцы, лiсiчкi i ўсю iншую прадукцыю ў сельскiх крамах i нарыхтоўчых пунктах на рынках жывыя грошы плацяць адразу, без адтэрмiновак, — запэўнiў начальнiк упраўлення нарыхтовак аблспажыўсаюза Аляксандр Уткiн. — Хоць дзеля гэтага нам даводзiцца адцягваць уласныя сродкi арганiзацыi. Летась на гэтую пару мы мелi крэдыт на нарыхтоўкi, а сёлета яго пакуль няма.

— запэўнiў начальнiк упраўлення нарыхтовак аблспажыўсаюза Аляксандр Уткiн. — Хоць дзеля гэтага нам даводзiцца адцягваць уласныя сродкi арганiзацыi. Летась на гэтую пару мы мелi крэдыт на нарыхтоўкi, а сёлета яго пакуль няма.

Аднак нягледзячы на крызiс, агульны нарыхтоўчы абарот Магiлёўскага аблспажыўсаюза перавысiў за паўгода 116 % у параўнаннi з леташнiм паказчыкам. За паўгода за сельскагаспадарчую прадукцыю i сыравiну спажывецкiя таварыствы выплацiлi людзям 5,8 мiльярда рублёў.

Так што сезон нарыхтовак — гэта рэальная магчымасць зарабiць, папоўнiць сямейны бюджэт.

Ёсць выпадкi, калi нават жыхары сталiцы бяруць адпачынак i прыязджаюць у сельскую мясцовасць у час нарыхтоўчай кампанii. Такiя людзi ёсць на Асiповiччыне, багатай на лясныя дарункi i чыстай ад радыяцыi.  

Вясковыя сем'i заўсёды iмкнуцца зарабiць у сезон. У аблспажыўсаюзе расказваюць, што звычайна дарослыя i дзецi ходзяць у лес у ягады i грыбы штодня ранiцай i ўвечары: за дзень на нарыхтоўках яны разам могуць зарабiць да 100 тысяч рублёў!

Людзi прапануюць дарункi лясоў на прыдарожных базарах: там цэны вышэйшыя за кааператыўныя прыкладна на 1 тысячу рублёў, i суровыя прадаўцы звычайна не схiльныя рабiць аўтамабiлiстам скiдкi. Аднак большасць, каб не марнаваць часу на чаканне пакупнiкоў, прыносiць сабраныя ягады i грыбы ў крамы, дзе на атрыманыя грошы можна адразу набыць розныя тавары.

Цяпер усе прылаўкi на дарогах i рынках спалучаюць цёмна-сiнi чарнiчны колер з яркiм жоўтым. Лiсiчкi — яшчэ адзiн "хiт" цяперашняга часу. Спажыўсаюз прымае лiсiчкi па 3-4 тысячы за кiлаграм. У Магiлёўскай вобласцi нарыхтавана толькi 7 тон: гэта ўдвая меней за леташнi ўзровень, але тут усё будзе залежаць ад надвор'я.

У Еўропе ёсць попыт на лiсiчкi, але кан'юнктура рынку змянiлася: цяпер лiсiчкi еўрапейцы прымаюць не замарожанымi, а свежымi. Таму адпраўляць грыбы вялiкi фурамi на Захад стала больш складана.

— Але лiсiчку i ўсе грыбы мы будзем прымаць без абмежаванняў, — запэўнiў Аляксандр Уткiн. — Нам трэба забяспечыць сыравiнай i свае беларускiя кансервавыя заводы, якiя прымаюць ад нас салёныя лiсiчкi. З задавальненнем прымаем таксама белыя грыбы, апенькi, грузды. Летась, асаблiва ў Мiнску, вялiкую папулярнасць набылi салёныя глускiя грузды. Замарожаныя грыбы, якiя таксама карыстаюцца папулярнасцю у гаспадынь, вырабляе наш новы цэх у Глуску.

У вясковых крамах сёння прымаюць любую гароднiну i садавiну з уласных агародаў. Напрыклад, за агуркi цяпер плацяць 500-600 рублёў за кiлаграм. Іх ужо цяпер пачынаюць салiць у бочках, таму што леташнi сезон выявiў актыўны попыт беларусаў на салёныя агуркi, i спажыўтаварыствы iмкнуцца яго задаволiць i зарабiць на гэтым.

Але ўсё ж найбольш актуальныя цяпер для нарыхтоўшчыкаў — парэчкi. За кiлаграм чорных цяпер даюць 1600—2200 рублёў, чырвоных — 1400—1800 рублёў. Таксама прымаюць i вiшнi, кiлаграм якiх каштуе 1200—1600 рублёў.

Ягады важны для беларускiх заводаў для вырабу вiна, джэмаў i варэння.

— Сёлета, трэба адзначыць, у нас не самы вялiкi ўраджай ягад, — прызнае Аляксандр Уткiн. — А вось крызiс на нарыхтоўчую кампанiю вялiкага ўплыву не мае. У нас, безумоўна, ёсць праблемы са сродкамi, але насельнiцтва iх не адчувае, i гэта самае галоўнае. Крызiс крызiсам, а есцi трэба!

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарнiцы i лiсiчкi — актуальныя лiдары сезона нарыхтовак. Iм складаюць канкурэнцыю парэчкi з сельскiх сядзiбаў Пачынаючы з гэтага тыдня, Магiлёўскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика