21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абышлося без рэвалюцыi

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абышлося без рэвалюцыi

Хатнi матч БАТЭ супраць "Македонii" пацвердзiў перавагу ў класе беларускага чэмпiёна над супернiкам. Дзякуючы дзвюм вiкторыям, барысаўчане прабiлiся ў трэцi квалiфiкацыйны раўнд Лiгi чэмпiёнаў.

 

Каб пераламаць ход двухматчавага рандэву, македонцам не дапамаглi нi парады Бруна Мбанангоя, нi iмя вядомага рэвалюцыянера, увекавечанае ў афiцыйнай назве клуба.

Толькi чакаць ад балканцаў гасцёўскай ветлiвасцi i шахматнага спакою не давялося. Каб прайсцi далей, падапечным Iлча Д'ярдзьескага трэба было тройчы забiваць барысаўчанам. Задача магчымая, але ж пры зладжанасцi барысаўскай абароны i добрай падтрымцы хатняга стадыёна была цяжкавырашальнай. Балканскiя наскокi на Лiхтаровiча i кампанiю былi частымi, але досыць прымiтыўнымi, i гульня ў "бi—бягi" чыталася абаронцамi Вiктара Ганчарэнкi досыць лёгка. Галкiперу Сяргею Верамко амаль не давялося ўступаць у гульню. Тонус Сяргей падтрымлiваў старым i правераным спосабам: размiнаўся амаль па ўсёй тэрыторыi сваёй штрафной пляцоўкi. Неўзабаве македонцы наогул спынiлi рухавiк атак i маленькай рэвалюцыi, якую так чакалi заўзятары з Балканаў, не адбылося. Дух вядомага ў Македонii рэвалюцыянера Горчэ Петрава, iмя якога прысутнiчае на тытульнай шыльдзе каманды, так i не натхнiў футбалiстаў на спартыўныя подзвiгi. Прадстаўнiкi былой саюзнай Югаславii аказалiся непадрыхтаванымi, i нават асноўны цяжар працы, як падалося з трыбуны, лёг на бразiльскiх i габонскiх легiянераў .

— Напярэдаднi паядынку я размаўляў з суайчыннiкам Бруна Мбанангоем, якi гуляе за мiнскае "Дынама",— кажа пасля матчу габонскi абаронца "Македонii" Жорж Амбурэт. — Ён папярэджваў, што ў барысаўчан моцная атака, i нам прыйдзецца вельмi цяжка. Як паказвае вынiк, ён казаў праўду...

I сапраўды, форварды БАТЭ маюць вялiкi патэнцыял. Але нагадалi яны пра свой узровень толькi пасля перапынку. А да гэтага толькi запомнiлiся ўдарам праз сябе ў выкананнi Сасноўскага, няўдалымi штуршкамi Скавыша i Крыўца. Згадзiцеся, не так шмат для каманды, якая прагне трапiць у групавы раўнд Лiгi чэмпiёнаў. А можа прычына не толькi ў рэалiзацыi?

— Усе мы перад матчам хвалявалiся, што будзе недаацэньванне. I крышачку перацiснулi. Да забiтага гола каманда не выглядала разняволенай, — тлумачыць пасiўнасць каманды яе трэнер Вiктар Ганчарэнка.

Спробы нiзам прайсцi праз абарону гасцей разбiвалiся аб непераадольную македонскую сцяну, i толькi флангавыя закiдваннi прынеслi гаспадарам галявы ўраджай. Якасныя падачы Iгара Стасевiча прымушалi македонцаў хвалявацца i проста адбiвацца. Прайшло яшчэ колькi часу i македонцы ўсё ж такi выкiнулi белы сцяг. Стасевiч тонкiм пасам знайшоў у пляцоўцы Сяргея Сасноўскага, якi без перашкодаў адправiў мяч пад перакладзiну.

— Адчування, што сёння заб'ю, у мяне не было, — дзелiцца з журналiстамi пасля гульнi Сасноўскi. — Безумоўна, забiваць галы прыемна, аднак для мяне галоўнае ў абароне згуляць на нуль...

Прыемна, што Сяргей не толькi парадаваў надзейнасцю, але i падштурхнуў дакладным ударам сваю каманду на больш рашучыя дзеяннi. Хутка атакуючую палiтру барысаўчан дапоўнiў яскравымi фарбамi Вiталь Радзiвонаў, якi нядаўна вярнуўся з Германii. Ён хоць i пырхаў нябачным матыльком, але джалiў як пчала. Ужо ў дадзены час Вiталь дачакаўся "скуранога" ля штангi i ў адзiн дотык усталяваў канчатковыя лiчбы на табло. 2:0, лiк, якi дазваляе БАТЭ ўпэўнена iсцi ўгору па лiгачэмпiёнскiх прыступках. Хто далей?

Тарас ШЧЫРЫ.

г. Барысаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хатнi матч БАТЭ супраць "Македонii" пацвердзiў перавагу ў класе беларускага чэмпiёна над супернiкам. Дзякуючы дзвюм вiкторыям, барысаўчане п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика