Святары як праваднiкi
Святары як праваднiкi
Справы духоўныя
Да духоўнага свету яны будуць наблiжаць не толькi прыхаджан, але i турыстаў На днях абвясцiлi стварэнне праграмы "Беларусь праваслаўная". Рэалiзоўваць гэтую iдэю збiраецца кампанiя "Беларускi Спадарожнiк" у супрацоўнiцтве з царквой. — Адчуваючы вялiкую цiкавасць людзей да беларускай гiсторыi, мы зразумелi, якi каштоўны для турызму пласт сёння ўвогуле не крануты, — адзначыў генеральны дырэктар кампанii "Беларускi Спадарожнiк" на семiнары, прысвечаным стасункам царквы з дзяржавай. — У Нацыянальным агенцтве па турызме ёсць стандартныя экскурсii па саборах i храмах. Але тыя, што мы распрацоўваем, будуць адрознiвацца ад тых, што iснуюць. Праграма "Беларусь праваслаўная" будзе складацца з двух этапаў. Мы плануем 3-4 экскурсii па Мiнску з наведваннем праваслаўных сабораў. Будзем прыбягаць да кансультацый служыцеляў царквы, будзем працаваць сумесна. Вядома, цiкавасць экскурсii моцна залежыць ад асобы гiда. Гэта павiнен быць чалавек-вернiк, якi ведае, пра што распавядае, i вельмi сур'ёзна да гэтага ставiцца, можа шмат што патлумачыць людзям. Мы думаем, якiя "фiшкi" знайсцi ў кожнай канкрэтнай царкве. Два тыднi таму мы анансавалi праграму "Мiнск экскурсiйны". Калi вы раптам будзеце шукаць, куды пайсцi ў Мiнску на экскурсiю, то наўрад цi знойдзеце. Таму што ў горадзе практычна не iснуе турыстычных груп, гэтым нiхто не займаецца. Становiшча трэба папраўляць. І такое адчуванне, што нехта зверху кiруе, якiм чынам гэта зрабiць. У нас з'явiлася памяшканне якраз насупраць Кафедральнага сабора. Там дзве аглядальныя пляцоўкi. Вось i само месца вызначыла, адкуль стартаваць. I як адтуль не пачынаць праваслаўны маршрут?.. Першы маршрут з серыi "Беларусь праваслаўная" ўжо фармiруецца, мяркуецца, што першая экскурсiя стартуе ў жнiўнi. Астатнiя маршруты будуць прадуманы да канца года. У далейшых планах ёсць нават паломнiцкiя туры за межы Беларусi. Напэўна, у план турыстычных маршрутаў Мiнска будзе ўключаны i праваслаўны асветны цэнтр прыхода ў гонар абраза "Усiх тужлiвых радасць". Хоць наведвальнiкаў, нават замежных, тут i цяпер прымаюць — карэйцаў, японцаў i прадстаўнiкоў iншых далёкiх краiн. А немцы дык увогуле тут ганаровыя госцi, таму ўвесь час, з таго моманту, як у 1994 годзе пачалося будаўнiцтва храма ў гонар абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых радасць" у памяць пра ахвяраў Чарнобыля, аказвалi дапамогу гэтаму беларускаму прыходу. Царква, якая будуецца, ужо цяпер вярэдзiць уяўленне: вышыня новага сабора з крыжом складае 67 метраў. Ён такi вялiкi, што яго будзе бачна з розных пунктаў горада. I па памерах гэта будзе адзiн з самых вялiкiх храмаў Беларусi. I не толькi па памерах. — Мы называем яго конкафедральным саборам. Гiстарычны кафедральны сабор застанецца, — тлумачыць настаяцель прыхода айцец Iгар (Карастылёў). — Наш прыход вельмi вялiкi, а ў царкве Ефрасiннi Полацкай месца мала. У нядзельныя i святочныя днi мы па тры лiтургii служым з-за вялiкай колькасцi людзей. Акрамя таго, наш прыход вядзе сацыяльную працу: тут атрымлiваюць дапамогу людзi, якiя церпяць, пакутуюць — сляпыя, глуханямыя (для iх у нас спецыяльная лiтургiя i нават каплiца ў рэабiлiтацыйным цэнтры). Ёсць каплiца ў iнфекцыйнай бальнiцы, дзе знаходзяцца дзецi, якiя пакутуюць ад цырозу печанi, мы маем магчымасць хрысцiць дзяцей, якiя памiраюць. Ёсць наша царква ў калонii строгага рэжыму. Пры прыходзе iснуюць унiкальныя майстэрнi для людзей з асаблiвасцямi псiха-фiзiчнага развiцця. У нас ёсць сястрыцтва, якое апякае тых, каму неабходная дапамога. Нашаму Цэнтру нададзены статус Цэнтра духоўнай асветы i сацыяльнага служэння Беларускага экзархата. Я лiчу, што Рэспублiка Беларусь павiнна мець такi сабор у сталiцы. У любой краiне ёсць нейкi асаблiвы, грандыёзны храм, якi сiмвалiзуе велiчнасць яе духоўнага жыцця. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да духоўнага свету яны будуць наблiжаць не толькi прыхаджан, але i турыстаў На днях абвясцiлi стварэнне праграмы "Беларусь праваслаўная". Р
|
|