Пасяўная-2020: Лепшыя працаўнікі КУВСП імя Маркава адзначаны прафсаюзнымі ўзнагародамі. 21.by

Пасяўная-2020: Лепшыя працаўнікі КУВСП імя Маркава адзначаны прафсаюзнымі ўзнагародамі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9770 (Копировать)КУВСП імя Маркава ў самым пачатку пасяўной кампаніі вельмі маруднымі тэмпамі вяло вясенне-палявыя работы. Недахоп патрэбнай колькасці тэхнікі і іншыя аб’ектыўныя фактары ўносілі свае адмоўныя карэктывы ў работу мясцовых аграрыяў. Тым не менш, ніхто ў гаспадарцы без справы не знаходзіўся. Вялася падкормка азімых зерневых, узорванне пашы, падрыхтоўка глебы і сяўба яравых культур.
На дапамогу гаспадарцы не так даўно была накіравана тэхніка з Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры. Механізатары на энерганасычаных трактарах з першага дня сваёй работы на палетках камунальнага прадпрыемства далучыліся да мясцовых работнікаў. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць. Па стане на 20 красавіка ў гаспадарцы пасеяна 771 гектар яравых зерневых культур з запланаваных 1560 га. Узворванне пашы праведзена на плошчы 816 гектараў. Паралельна вядзецца падрыхтоўка ўчасткаў палёў пад сяўбу, уносяцца арганічныя ўгнаенні, мінеральныя ўдабрэнні.
— Нам на дапамогу прыйшлі энерганасычаныя трактары, якія занятыя на культывацыі глебы і сяўбе, — паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Наталля Мацкевіч.— Дзве адзінкі з агрэгатамі КГП-6,2 рыхтуюць участкі палёў пад сяўбу. Камандзіраваны да нас механізатар на трактары “Беларус-3522” ў счэпе з 12-метровай сеялкай “Амазон” вядзе сяўбу яравых зерневых культур. Дзякуючы дапамозе, аказанай нашай гаспадарцы з інтэграцыйнай структуры, тэмпы вясенне-палявых работ узраслі.
Сваімі сіламі мы цалкам завяршылі падкормку азімых зерневых КАСам на плошчы 839 гектараў, заканчваем падкормку азімага рапсу. Спадзяёмся, што з пастаўленымі задачамі справімся ў тэрмін.
Прафсаюзны камітэт сельгаспрадпрыемства, які ўзначальвае Сяргей Талапіла, заўсёды знаходзіць магчымасць, каб выдаткаваць пэўныя грашовыя сумы для набыцця падарункаў і ўзнагароджвання перадавых работнікаў. Сёлетняя пасяўная кампанія таму не выключэнне. Сяргей Іванавіч перад пачаткам рабочага дня завітаў у механічныя майстэрні аграгарадка Радзюкі і, пакуль механізатары даводзілі да ладу сваю тэхніку перад выездам у поле, адзначыў лепшых працаўнікоў. Невялікія падарункі атрымалі галоўны аграном Наталля Мацкевіч, механізатары Раман Бука і Аляксандр Кірэй.
— Пасяўная кампанія працягваецца, прафсаюз будзе пільна сачыць за яе ходам не толькі, каб ўзнагародзіць лепшых работнікаў, хто сумленна працуе на роднай зямлі, але і праводзіць маніторынг умоў працы людзей, — падкрэсліў Сяргей Іванавіч Талапіла.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика