У Лунінцы ад COVID-19 загінуў настаўнік мастацкай школы. 21.by

У Лунінцы ад COVID-19 загінуў настаўнік мастацкай школы

14.06.2020 16:04 — Новости о Коронавирусе |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Рікхтер / "Медиа-Полесье"

Сяргею Рыхтэру было 59 гадоў, з ім развіталіся на гэтым тыдні, паведамляе "Медыя-Палессе".

З 25 гадоў ён хварэў цукровым дыябетам. І ўвесь красавік знаходзіўся дома па рэкамендацыі лекараў. У траўні ён адчуў недамаганне і апынуўся ў бальніцы:

Паклалі ў бальніцу. Тэст на коронавирус пацвердзіўся. Лячылі усімі магчымымі і, я б нават сказала, немагчымымі спосабамі. Але імунная сістэма з-за хвароб апынулася занадта слабой. Бо ён трымаўся шмат гадоў на таблетках, — распавяла яго жонка Валянціна Міхайлаўна.

Спецыяльнасць выкладчыка па класе баяна Сяргей Уладзіміравіч атрымаў у Брэсцкім музычным вучылішчы, кіраваў самадзейным аркестрам народных інструментаў. Працаваў баяністам РДК, акампаніятарам клуба чыгуначнікаў, выкладчыкам па класе баяна Палескай ДМШ, затым — у Лунінецкай дзіцячай школе мастацтваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Рікхтер / "Медиа-Полесье" Сяргею Рыхтэру было 59 гадоў, з ім развіталіся на гэтым тыдні, паведамляе "Медыя-Палессе". З 25 гадоў ён хварэў цукровым дыябетам. І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика