100 год з дня нараджэння Максіма Лужаніна
02.11.2009 11:55
—
Новости Культуры
|
Сапраўдным яго імём было Аляксандр Каратай. Нарадзіўся 2 лістапада 1909 году ў вёсцы Прусы (цяпер гэта Салігорскі раён Менскай вобласці). Атрымаў вядомасць як паэт, празаік, кінадраматург і перакладчык. Першая кніга вершаў Максіма Лужаніна вышла ў 1928 г. і называлася «Крокі». З 1931 г. малады паэт працаваў ва «Узвышшы» і на Беларускім радыё. Што не ўратавала яго ад абвінавачванняў па справе «нацдэмаў». Аднак лёс быў міласцівы — у Сібіры Лужанін правёў толькі некалькі месяцаў. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна, як і тысячы іншых людзей. Ваяваў на фронце. Там жа стаў загадчыкам аддзела ў «Звяздзе». Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Паўлінка» , «Народны паэт», «Першыя выпрабаванні», «Запомні гэты дзень» (разам з А. Куляшовым). Перакладаў на беларускую асобныя творы Грыбаедава, Гогаля, Радзішчава, Пушкіна, Маякоўскага, Міцкевіча, Сыракомлі. З’яўляецца заслужаным дзеячам культуры Беларусі і Польшчы. Памёр 13 кастрыніка 2001 года ў Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдным яго імём было Аляксандр Каратай. Нарадзіўся 2 лістапада 1909 году ў вёсцы Прусы (цяпер гэта Салігорскі раён Менскай вобласці). Атрымаў вядомасць як паэт,...
|
|