Польскія sztuki і штучкі
02.12.2009 17:38
—
Новости Культуры
|
Золата, срэбра, парцаляна, шоўкавыя абрусы, аўтарскія цацкі і бурштын, бурштын, бурштын… У ДК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) ідзе шыкоўная выстава польскіх ювелірных вырабаў і твораў польскага прамысловага дызайну. «У Польшчы цяпер ювеліры намагаюцца разбіць міф пра бурштын, як пра ўпрыгожанне для немаладых, — кажа Караліна Брэслер, прадстаўніца Польскага агенцтва інфармацыі і замежных інвестыцыяў, аднаго з арганізатараў выставы. — З гэтым камянём працуюць 20- і 30- гадовыя майстры, што, вядома, адбіваецца на выніковым прадукце: новы падыход, новыя ідэі. Яны спрабуюць спалучаць бурштын з сучаснымі формамі срэбнай і драўляной ювеліркі, даводзяць пра вялікія здольнасці гэтага, адметнага для нашай часткі Еўропы, камяня». Паспрыялі польскаму дызайну, выступіўшы адным з арганізатараў выставы, галерэя мастацтваў у горадзе Легніца. Сярод польскіх галерэяў легніцкая галерэя мае сваю спецыялізацыю — ювелірныя творы, найперш з срэбра. Рэч у тым, Легніца, якая знаходзіцца на скрыжаванні польскай, чэшскай і нямецкай рамесных традыцыяў, — цэнтр срэбраапрацоўкі: акрамя знакамітых прадпрыемстваў тут таксама ладзіцца вялікі штогадовы фэст срэбра. Выстава мае і прыкладное значэнне: арганізатары выставы не хаваюць, што іх мэта - папулярызацыя цэтліка «Зроблена ў Польшчы». Каб пра польскія ювелірныя і дызайнерскія працы, а таксама пра творы побытавага дызайну даведаліся і ў нашай краіне. Можа, экспанаты і нельга набыць на самой выставе, але большая іх частка - у масавай вытворчасці ды іх можна прыдбаць праз Сеціва. Выстава Designed in Poland («Распрацавана ў Польшчы») працягнецца да 11 снежня. Часы працы: 11-19. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Золата, срэбра, парцаляна, шоўкавыя абрусы, аўтарскія цацкі і бурштын, бурштын, бурштын… У ДК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) ідзе шыкоўная выстава польскіх ювелірных вырабаў і твораў польскага прамысловага дызайну.
|
|