Паплаўская і Ціхановіч — самыя папулярныя спевакі Беларусі. 21.by

Паплаўская і Ціхановіч — самыя папулярныя спевакі Беларусі

02.12.2009 17:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" у супрацы з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў "НовАК" і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў прэзентавала даследаванне "Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачамі сучасных беларусаў".

У яго межах сацыёлагі спыталі людзей пра іх любімую музыку. Адно з пытанняў датычылася самых папулярных выканаўцаў.

Першае месца атрымала Ядзвіга Паплаўская (8%), амаль столькі ж у яе мужа Аляксандра Ціхановіча.

За імі ідуць больш маладыя прадстаўніцы шоў-бізнэсу — Ірына Дарафеева і Алеся. Яны маюць па 7,5%. Праўда, самым частым адказам быў: "Ніхто". Яго абралі 38% рэспандэнтаў. Увогуле ж у дзесятцы любімых выканаўцаў чацвёра — з савецкіх часоў.

Калі ж гаворка ідзе пра любімыя гурты, не могуць даць адказу 40% апытаных. Першае месца займаюць "Сябры" (18%), срэбраны медаль у "Верасоў" (8%). На наступных прыступках спыніліся "Тяни-толкай" (4,7%), "J: Морс" (4,3%), "Ляпис Трубецкой" (3,9%).

N.R.M. назвалі ўсяго 1,58% апытаных.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" у супрацы з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў "НовАК" і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў прэзентавала даследаванне "Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачамі сучасных беларусаў"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика