Апошні “Дзеяслоў” зь мяккім знакам. 21.by

Апошні “Дзеяслоў” зь мяккім знакам

29.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выйшаў з друку 43 нумар недзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. У ім паэмы Генадзя Бураўкіна “Разьвітаньне” і Андрэя Хадановіча “Дзяды”, вершы Леаніда Дранька-Майсюка і Ўсевалада Сьцебуракі, заканчэньне аповесьці Віктара Казька “Сказ пра ката, каторы сьмяяўся” і ўрывак з раману Алеся Аркуша “Палімпсест”, апавяданьні Ігара Сідарука і Валер’я Казакова.

Герта Мюлер — імя, якое, бясспрэчна, прыцягне ўвагу ўсіх чытачоў “Дзеяслова”. У гэтым нумары яны знойдуць урывак з раману сёлетняй нобэлеўскай ляўрэаткі “Зьвер сэрца”.

Гэты апошні сёлетні нумар выданьня стаўся і апошнім для вынайдзенага рэдакцыяй свайго варыянту клясычнага правапісу беларускай мовы. З новага году “Дзеяслоў” будзе друкавацца афіцыйным правапісам.

Пачуцьці галоўнага рэдактара Барыса Пятровіча з гэтай нагоды сумныя. Запачаткоўваючы часопіс шэсьць гадоў таму, ён спадзяваўся, што варыянт правапісу, які чытачы празвалі “дзеясловіцай”, стане кампрамісным для прыхільнікаў і праціўнікаў “тарашкевіцы”. Аднак карыстальнікі клясычнага правапісу, гэтаксама як і навукоўцы, не прынялі “дзеясловіцу”.

Тым ня менш спадар Пятровіч спадзяецца, што ні сталыя аўтары часопіса, ні новыя літаратурныя таленты не адкаснуцца ад яго з прычыны пераходу на “наркамаўку”. І імёны, якія ўпрыгожваюць 43 нумар, будуць і надалей прыцягваць увагу чытачоў “Дзеяслова”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў з друку 43 нумар недзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. У ім паэмы Генадзя Бураўкіна “Разьвітаньне” і Андрэя Хадановіча “Дзяды”, вершы Леаніда Дранька-Майсюка і Ўсевалада Сьцебуракі, заканчэньне аповесьці Віктара Казька “Сказ пра ката, каторы сьмяяўся” і ўрывак з раману Алеся Аркуша “Палімпсест”, апавяданьні Ігара Сідарука і Валер’я Казакова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика