Нобелеўская лаўрэатка патрабуе пераследу паэта-даносчыка. 21.by

Нобелеўская лаўрэатка патрабуе пераследу паэта-даносчыка

12.01.2010 18:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нямецкая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год Герта Мюлер запатрабавала ад уладаў ФРГ правесці раследванне ў адносінах да яе калегі-даносчыка, які шпіёніў за ёй яшчэ ў часы, калі Мюлер жыла ў савецкай Румыніі.


Як раней паведамлялі нямецкія СМІ, гаворка ідзе пра журналіста і паэта Франца Томаса Шляйхе, які цяпер пражывае ў Германіі.

Паводле журналістаў тэлеканала ARD, Мюлер патрапіла ў поле зроку румынскай службы дзяржбяспекі Securitate пасля таго, як Шляйх данёс на яе. Ён паведаміў органам, што ў першай кнізе пісьменніцы «Нізіны» заўважныя «антыдзяржаўныя настроі».

Сам Шляйх, які эміграваў у Заходнюю Германію ў пачатку 1980-х, каб, па яго словах, выратавацца ад пераследу рэжымам Чаушэску, адмовіўся адказваць на абвінавачванні ў шпіянажы і даносе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год Герта Мюлер запатрабавала ад уладаў ФРГ правесці раследванне ў адносінах да яе калегі-даносчыка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика