Слова вось Міндоўга.... 21.by

Слова вось Міндоўга...

26.02.2010 13:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


1. Вяртанне Славацкага

То лёс, з ім і Міндоўгу біцца небяспечна... Першы раз за 50 гадоў асобнай кнігай у перакладзе на беларускую выйшаў твор выбітнага польскага паэта Юльюша Славацкага — драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі».

«У гэтай драме спалучаецца рамантызм з сентыменталізмам, — кажа перакладчык паэмы Серж Мінскевіч, вядомы па абеларушванні Міцкевічавай паэмы «Дзяды». — Гэта, можа, ранняя і не самая паспяховая паэма 20-гадовага Славацкага, але ў ёй па некаторых моцна прапісаных вобразах — як вобраз маці Міндоўга, Рагнеды, — ужо ўгадваецца будучы класік».

У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго забойства змоўцамі, князямі Транятам і Даўмонтам. Месца дзеяння — Навагрудскі замак.


Вялікі князь літоўскі Міндоўг

2. Міцкевіч vs. Славацкі

«Можна сцвярджаць, што Славацкі зведаў нашу зямлю, — кажа даследчык даўняга побыту беларусаў, гісторык і літаратуразнаўца Адам Мальдзіс. — Па-першае, ён ездзіў на вакацыі на родную Валынь з Вільні, дзе вучыўся, праз Пінск. А на Ашмяншчыне дык наагул часта гасцяваў на сядзібе ўніверсітэцкага рэктара Яна Снядэцкага».

Аляксандр Фядута, аўтар літаратуразнаўчай кнігі «Письма прошедшего времени. Материалы к истории литературы и литературнага быта Российской империи» лічыць, што блізкім беларускаму чытачу Cлавацкі мусіць стацца не столькі сувязямі з нашай зямлю, колькі духам непакоры.


Навагрудскі замак. Месца дзеяння гістарычнай драмы. Фота Юліі Дарашкевіч

«Міцкевіч — сапраўдны беларус, ён чалавек роздуму, чалавек, у якога развітая падсвядомасць, а ў адрозненні ад яго Славацкі — паэт учынку, — кажа А.Фядута. — Ён заўсёды прымушае сваіх герояў вырашаць, дзейнічаць. Па-другое, у гісторыі польскай літаратуры Славацкі — ці не першы паэт пасля Міцкевіча, які разумеў сваю непадобнасць да класіка, не падпаў пад сілы прыцягнення Міцкевічавай паэзіі і сцвердзіў сваю паэтычную адметнасць».

Своеасаблівымі ілюстрацыямі да перакладу паэмы «Міндоўг, кароль літоўскі» зрабіліся копіі рарытэтных паштовак cа збору мінскага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, на якіх выяўленыя родныя і любыя сэрцу Славацкага мясціны. Вільня, Навагрудак, Варшава, Крамянец.

Дарэчы, паштоўкі можна пабачыць у музей гісторыі Вялікай Айчыннай (пр. Незалежнасці 25А) на выстава, прысвечанай Юльюшу Славацкаму. Выстава адкрытая для наведвання да 1 сакавіка 2010 г.

Юльюш Славацкі (1809-1849)—адзін з найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Нарадзіўся ў Крамянцы ва Украіне. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Пасля здушэння паўстання 1831 быў вымушаны выехаць у Лондан. Падарожнічаў па Еўропе і Азіі. Менавіта на выгнанні пачаў сур"ёзна займацца літаратурнай дзейнасцю. Памёр у 1849 ад сухотаў у Парыжы. У 1927 перапахаваны ўрадам Пілсудскага ў Кракаве ў Вавельскім саборы, побач з саргафагам Адама Міцкевіча.

Уладзімір Ліхадзедаў. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Юльюш Славацкі. Міндоўг, кароль літоўскі. Гістарычныя карціна ў пяці дзеях. Пераклад Сержа Мінскевіча. — Мінск: "Тэхналогія", 2009. - 142с. 1000 ас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выйшаў пераклад драмы Юльюша Славацкага «Міндоўг, кароль літоўскі»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика