У Мінску, Салігорску і Пінску адбудуцца традыцыйныя шведска-беларускія літаратурныя чытанні. 21.by

У Мінску, Салігорску і Пінску адбудуцца традыцыйныя шведска-беларускія літаратурныя чытанні

06.05.2010 13:29 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 13 па 15 траўня ў рамках Дзён культуры Швецыі ў Мінску, Салігорску і Пінску адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні.

У літаратурных імпрэзах возьмуць удзел як шведскія, так і беларускія аўтары, сярод якіх Агнета Плеель, Мацей Зарэмба, Азар Махлуян, Дзмітры Плакс, Яніна Арлоў (Швецыя), а таксама Барыс Пятровіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў і Анка Упала (Беларусь).

Удзельнікі імпрэзы будуць чытаць урыўкі з ўласных твораў. Пераклад шведскіх твораў на беларускую мову агучыць акторка Купалаўскага тэатра Алена Іваннікава. Весці літаратурныя вечарыны ў Мінску і Салігорску будзе беларускі літаратар, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч. З музычным суправаджэннем выступіць Сяргей Пукст.

Адкрыюцца шведска-беларускія літаратурныя чытанні 13 траўня ў 18:00 у Мінску, у “Тэатры-студыі імя Е.Міровіча” (пр-т Незалежнасці, 81). 14 траўня ў 18:00 літаратурна-музычная вечарына адбудзецца ў Гарадскім доме культуры Салігорска, а 15 траўня ў 16:00 дэлегацыю шведскіх і беларускіх літаратараў прыме Палескі дзяржаўны універсітэт у Пінску (Кірава, 24).

У праграме Дзён культуры Швецыі ў Беларусі таксама прэзентацыя кнігі Юі Вісландэр “Малы і Мядзведзік” (18.05 у 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у галерэі “Лабірынт” па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) і манаграфіі Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швецыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.” (01.06 у 16:00 тамсама). 18 траўня ў 12:00 у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы (пр-т Газеты “Праўда”, 20) адбудзецца сустрэча Юі Вісландэр з малымі чытачамі.

Мінскія гледачы таксама атрымаюць магчымасць паглядзець 4 шведскія мастацкія стужкі. Дэманстрацыя фільмаў будзе праходзіць у чэрвені ў кінатэатры “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13). 9 чэрвеня ў 18:30 можна будзе ўбачыць драму Б’ёрна Рунге “Штучнае дыханне” (2005), 10 чэрвеня ў 18:30 — драму Томаса Альфрэдсана “Дазволь мне ўвайсці” (2008), 11 чэрвеня ў 18:30 — драму Б’ёрна Стайна і Монса Марлінда “Шторм” (2005) і 12 чэрвеня ў 18:30 — драму Лейфа Ліндблума “Сонечны шторм” (2007).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 13 па 15 траўня ў рамках Дзён культуры Швецыі ў Мінску, Салігорску і Пінску адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика