23-24 чэрвеня - ноч музыкі ў Белдзяржфілармоніі. 21.by

23-24 чэрвеня - ноч музыкі ў Белдзяржфілармоніі

22.06.2010 13:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актрыса — Святлана Зелянкоўская, якая будзе весці першы ў гісторыі Беларусі "трыа-фэст". Ёй будзе дапамагаць у ролі вядучага... Не скажу хто — хай будзе сюрпрыз. Але чалавек у нашай культуры невыпадковы. І гэта падтрымала Міністэрства культуры! Начальнік Упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Казловіч не выключыў, што такі арыгінальны фэст можа стаць штогадовым і выйсці за межы адной установы, якая ўсё гэта ладзіць.

Купальскія кароткія ночы поўныя нечаканасцяў, а цяпер іх можна шукаць не толькі ў лесе, але і ў філармоніі 23—24 чэрвеня, прычым у рэжыме нон-стоп. Таму што музыкі шмат не бывае. Бывае, што бракуе часу яе слухаць. Цяпер няма праблем: у "Белдзяржфілармоніі" прапануюць рабіць гэта... уначы.

Чаму ж не, калі стала магчыма хадзіць уначы ў музеі, то чаму не правесці прыемна час у канцэртнай залі? Так падумала Ларыса Сімаковіч, якая прапанавала ўжо не адну гучную і непадобную ні на што музычную імпрэзу. Але гэтая можа пабіць усе айчынныя рэкорды арыгінальнасці і не толькі таму, што музыкі (і іншай творчасці) будзе шмат. Не толькі беларускай. Самыя эпатажныя і неардынарныя кампазітары сучаснасці, такія як Арво Пярт, Алан Хаванес, Джон Кейдж, Піліп Глас будуць прысутнічаць на гэтым фэсце. Праўда — праз сваю музыку, якая будзе гучаць у Мінску. Выступяць музыканты з Польшчы, Расіі, Італіі, ЗША. Цікава, чым жа іх прывабіў беларускі начны фэст?! Напэўна, скрыпачка і альтыстка Крысціна Фонг ці кларнетыст Міхаэль Карнацкі адкажуць на гэтае пытанне праз сваё майстэрства.

За два дні нам абяцаюць "трыа-фэст" на вялікай сцэне філармоніі — таму што да музыкі далучацца харэаграфія і жывапіс. Фае філармоніі збіраюцца ператварыць у выставачную залу — каб нават інтэр'ер на самым пачатку ўжо настройваў на пэўны лад, ды і ў антрактах час не праходзіў дарэмна. Вядома, кожны будзе мець права на кубак кавы і пачастункі. Але пры ўсёй іх незвычайнасці (у незвычайных абставінах), пагадзіцеся, гэта толькі дзеля таго, каб ноч пратрымацца. Аднак, падсілкаваўшыся, лепш ўсё-такі займацца тым, дзеля чаго прыйшлі.

Разам з творамі беларускіх мастакоў у фае зоймуць месца акварэльныя працы... сусветнавядомага танцоўшчыка і харэографа Уладзімір Васільева! Народны артыст Расіі іх ужо паказаў у шмат якіх краінах. Але вядома, што калі ёсць Васільеў, то чакаць трэба балета. Сапраўды, танцаваць будзе салістка Вялікага тэатра Расіі Дар'я Хахлова. І калі ведаць, каму прысвечана гэтая харэаграфічная праца самога Васільева, то становіцца зразумела, што гэта танец кахання. І можна толькі ўяўляць, як бы магла танцаваць яго жонка Кацярына Максімава, якая пайшла з жыцця. Танец кахання — пад музыку Першай балады Фрыдэрыка Шапэна.

Начная элегічнасць

І яшчэ без літаратуры тут не атрымаецца. Праўда, не літаральна. Пра яе ўзгадаеш праз гукі музыкі Шапэна, якая пэўны час ішла поруч з літаратурай Жорж Санд. Гэта будзе музыка Фрыдэрыка Шапэна, які неверагодна папулярны сёлета. І каб быў нейкі рэйтынг кампазітараў, якіх найбольш любяць слухаць у Беларусі, то імя Шапэна трывала трымалася б на першай пазіцыі.

Гэтая імпрэза яе яшчэ падмацавала б. Зрэшты, Шапэнам яна натхнёная і яму прысвечана. І вельмі дарэчы, што летні музычны фестываль звяртаецца да Шапэна. Яго прыгожая рамантычная музыка асацыюецца з каханнем. У мінскіх закаханых пар стала на адзін варыянт больш, як правесці рамантычны вечар.

Рамантыкі хопіць. Бо імя вялікага польскага кампазітара звязана з імем пісьменніцы Жорж Санд. Адзін са знакамітых і гучных раманаў дзвюх вялікіх асобаў дагэтуль вярэдзіць сэрцы. Ну як жа, калі заканчэнне адносінаў, магчыма, паскорыла смерць Шапэна. Дык чаму ж і што паміж імі адбылося?

Пакуль невядома, ці адкажа на гэтыя пытанні ноч, прысвечаная Шапэну. Але Ларыса Сімаковіч, напэўна, паспрабуе прыадкрыць таямніцы загадкавай душы творцаў у музычна-харэаграфічным спектаклі, які сама прыдумала: "Жорж Санд, Мазурка і Шапэн". Адметна, што сярод дзеючых асобаў не толькі Ён і Яна. Ёсць яшчэ яго Мазурка (ці не муза ў нейкім сэнсе?). Ёсць яшчэ яе Кансуэла. Ролі размеркаваліся так, што Шапэна будзе іграць заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, які стаў галоўным дырыжорам камернага аркестра Беларусі. Жорж Санд — Марыя Сазонава. Задачы Мазуркі найлепш разумее сама Ларыса Сімаковіч. А Кансуэла — Святлана Зелянкоўская.

Што такое мазурка і чаму яна жывая, можна будзе паразважаць яшчэ і падчас выступу польскага гурта ""Zespol Polskі". Музыканты выконваюць польскую музыку на аўтэнтычных народных інструментах. І, магчыма, тыя ж польскія мазуркі некалі ў такім варыянце слухаў сам кампазітар, так імі натхніўся, што потым сам стаў пісаць. Гурт іграе шмат рознай народнай музыкі. Гэта музыка той краіны, дзе сэрца паэта сніць вечныя сны.

Але апоўначы жарсці сціхнуць. Самы час для калыханкі. Апоўначы з 23 на 24-е чэрвеня прагучыць "Калыхынка да Шапэна", фактычна сумесны твор, да якога прычыніліся восем беларускіх кампазітараў: Сяргей Картэс, Віктар Капыцько, Вячаслаў Кузняцоў, Сяргей Бельцюкоў, Аляксандр Літвіноўскі, Ларыса Сімаковіч, Дзмітрый Лыбін, Кастусь Яськоў. Па сутнасці, гэта восем новых калыханак, якія аб'яднаныя адной думкай — прысвячэннем Шапэну. Выканае супольны твор Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі. Цікава, як будуць пачувацца музыканты, якія будуць іграць калыханкі апоўначы? А з якім пачуццём сустрэнуць світанак гледачы?!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купальскія кароткія ночы поўныя нечаканасцяў, а цяпер іх можна шукаць не толькі ў лесе, але і ў філармоніі 23—24 чэрвеня, прычым у рэжыме нон-стоп.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика