Жанчыны аддаюць перавагу мужчынам у. 21.by

Жанчыны аддаюць перавагу мужчынам у

20.08.2010 16:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мужчыны, што надзеў на першае спатканне што-небудзь чырвонае, значна больш шанцаў на поспех. Аказваецца, хлопцы, што выбралі гэты колер, успрымаюцца жанчынамі як больш прывабныя.

Да такой высновы прыйшла міжнародная каманда навукоўцаў, якая праводзіла псіхалагічныя тэсты. «Жанчыны надзяляюць мужчын у чырвоным больш высокім статусам, яны выклікаюць большы давер, бо здаецца, што гэтыя мужчыны паспяховыя і прыстойна зарабляюць», — каментуе кіраўнік праекту Эндру Эліёт з універсітэта Рочэстэра (ЗША).

Падчас эксперыменту прадстаўніцам прыгожага полу дэманстравалі шмат фота сімпатычных мужчын і прасілі ацаніць мужчынскую прывабнасць. Першыя пазіцыі занялі мужчыны, адзетыя ў чырвоныя футболкі, або мужчыны, чые фота былі ўстаўленыя ў рамку чырвонага колеру.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтую з’яву можа растлумачыць і біялагічнымі прычынамі. У жывёльным царстве ў самцоў многіх відаў на грудзях ёсць заўважныя чырвоныя плямы. Чым інтэнсіўнейшая іх афарбоўка, тым большы поспех яны маюць у самак.

Падзяліцца навіной: 
woman.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аказваецца тыя, хто выбрае такі колер, успрымаюцца жанчынамі як больш прывабныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика