Па Віцебшчыне праходзіць праваслаўны конны паход. 21.by

Па Віцебшчыне праходзіць праваслаўны конны паход

20.08.2010 18:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па тэрыторыі Віцебскай вобласці з 19 па 22 жніўня праходзіць праваслаўны конны паход, прысвечаны 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі мінскага прыходу храма ў гонар вялікапакутніка Панцеляймона, ваенна-гістарычнага грамадскага аб’яднання “Беразіна 1812”, ваенна-гістарычных клубаў з Расіі і Літвы. 

Конны паход пройдзе па месцах баявой славы Гродзенскага гусарскага палка. Ён распачаўся ў вёсцы Клясціцы на Полаччыне, якая ўвайшла ў гісторыю гэтай вайны як месца асабліва жорсткіх баёў з французамі. У Клясціцах і горадзе Друя ўдзельнікі паходу прымуць удзел у жалобных мітынгах і паніхідах, а таксама наведаюць магілу палкаводца, героя Айчыннай вайны 1812 года Якава Кульнева, які загінуў у гэтых месцах.

Скончыцца паход у Полацку, каля нядаўна ўсталяванага помніка героям Айчыннай вайны 1812 года, куды будуць ускладзены жалобныя вянкі, піша sobor.by 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конны паход пройдзе па месцах баявой славы Гродзенскага гусарскага палка. Ён распачаўся ў вёсцы Клясціцы на Полаччыне, якая ўвайшла ў гісторыю гэтай вайны як месца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика