Мінская афіша 15–17 верасня. 21.by

Мінская афіша 15–17 верасня

15.09.2010 12:07 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лісіная нара запрашае

У «Лісінай нары» (вул. Каліноўскага, 32) 15 верасня — аўтарскі вечар паэта і музыкі Алеся Камоцкага.

Люстра душы

15 верасня, а 19-й у Малай зале Філармоніі імя Р.Шырмы — канцэрт фартэпіяннай музыкі «Люстра душы», прымеркаваны да 200-годдзю з дня народзінаў Фрыдэрыка Шапэна. Выканаўца — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Палякоў.

Выставы

Дамы-музеі: выкшталцоны стыль італьянскага жыцця

15 верасня, а 17-й у Гістарычным музеі адкрываецца выстава «Дамы-музеі: выкшталцоны стыль італьянскага жыцця», на каторай можна будзе ўбачыць выявы дзесяці італьянскіх дамоў-музеяў — ад вілы Джузэпэ Вердзі ў Эміліі да Габрыэле Д’Анунцыё на возеры Гарда, ад апартаментаў сям’і Савоя ў Турыне да Палаца Мірта ў Палерма.

Графіці

17 верасня, а 19-й у «Графіці» (зав. Кaлінінa 16) — вечар лацінаамерыканскай музыкі з гуртам «Libertad» (Балівія).

Нябачаная Літва

У Мастацкім музеі з 16 да 18 верасня працуе выстава фотаздымкаў Марыюса Явайшы «Нябачаная Літва». Альбом «Нябачаная Літва» — найвялікшае і найбольш паспяховае літоўскае выданне аэрафатаграфіі, у якім аўтар зафіксаваў найпрыгажэйшыя аб’екты і з’явы ды станы прыроды, тым самым смела пашырыўшы межы традыцыйнай аэраграфіі. Самыя прыгожыя выявы былі адабраны з амаль 20 тысяч кадраў. Гэта альбом фотаздымкаў з вышыні птушынага палёту, які не мае ў Літве аналагаў.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лісіная нара запрашаеУ «Лісінай нары» (вул. Каліноўскага, 32) 15 верасня — аўтарскі вечар паэта і музыкі Алеся Камоцкага.Люстра душы15 верасня, а 19-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика