У Гродне выдзелілі памяшканне для музея Васіля Быкава. 21.by

У Гродне выдзелілі памяшканне для музея Васіля Быкава

22.10.2010 15:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёньня ў Гарадзенскім гарвыканкаме выдадзены ордэр на памяшканьне для грамадзкага музэю Васіля Быкава. Музэй створаны мясцовай вэтэранскай арганізацыяй, бухгальтарка якой Яўгенія Багданава атрымала ордэр разам з захавальнікам музэйнага фонду Аляксеем Дземідовічам.

Паводле спадара Дземідовіча, пакой мае плошчу 25 квадратных мэтраў і знаходзіцца на адным калідоры з пакоем (13 квадратных мэтраў) вэтэранскай арганізацыі, дзе цяпер месьціцца музэйны збор. Зараз трэба вырашыць пытаньне з арэнднай платай за новую плошчу — каб яна не была завысокая і вэтэраны маглі б яе плаціць, кажа ён.

Грамадзкі музэй Васіля Быкава знаходзіцца ў камяніцы пачатку ХХ стагодзьдзя на пешаходнай вуліцы Савецкай, 31. Пісьменьнік пражыў у Горадні чвэрць стагодзьдзя, пасьля чаго пераехаў у сталіцу. У горадзе над Нёманам ён напісаў «Жураўліны крык», «Трэцюю ракету», «Альпійскую баляду», «Мёртвым не баліць» ды іншыя свае вядомыя творы. Музэй быў створаны пасьля сьмерці Васіля Быкава ўлетку 2003 году.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ў Гарадзенскім гарвыканкаме выдадзены ордэр на памяшканьне для грамадзкага музэю Васіля Быкава. Музэй створаны мясцовай вэтэранскай арганізацыяй,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика