Перад выбарамі на радыё забаранілі «Песню пра цешчу»
08.11.2010 12:04
—
Новости Культуры
|
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў з ратацыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё зніклі «несур’ёзныя» кампазіцыі мясцовых выканаўцаў. Пад негалосную забарону таксама трапілі Queen, Depeche Mode і нават песня «Дэльтаплан» расійскага спевака Мікалая Наскова. «Запрасілі на Першае нацыянальнае радыё для інтэрв’ю. Рэдактар адмовілася ставіць мае песні ў эфір. ВЫБАРЫ!!!», — такі пост змясціў у сваім твітэры вядомы беларускі шоўмэн Дзмітрый Урангель. Карэспандэнт «Салiдарнасцi» звязалася з ім, каб распытаць пра сітуацыю падрабязней. У выніку мы пачулі камічны дыялог, які пацвярджае, да якога абсурду і маразму часцяком даходзяць беларускія дзяржслужбоўцы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. — Прадстаўнікі Першага нацыянальнага радыё запрасілі мяне на інтэрв’ю, — расказаў гісторыю тыднёвай даўнасці Дзмітрый Урангель. — Перад жывым эфірам адна супрацоўніца папрасіла «А што з імі не так?» — спытаў я. «Яны хуткія, жартоўныя, несур’ёзныя. А хутка выбары…», — адказала яна. «Добра, больш часу пагутарым ў жывым эфіры», — працягнуў я. «Але вы можаце абраць песню «Тады нешта з Queen. „Іншае“. „Depeche Mode“. Зноў адмова і прапанова назваць песню рускамоўнага выканаўцы. Я ўспомніў песню „Дэльтаплан“ Мікалая Наскова. І гэта таксама выявіўся не варыянт! Шоўмэн падагульніў, што падчас эфіру ў выніку — Упершыню за пятнаццаць гадоў маёй дзейнасці сутыкнуўся з такой сітуацыяй, — пракаментаваў гісторыю Дзмітрый. — Упершыню мае песні былі падвергнутыя цэнзуры. Сітуацыя даволі абсурдная, бо гэтыя кампазіцыі, таксама як, да прыкладу, многія песні «Дыскатэкі Аварыі», Адзначым, што Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з’яўляецца часткай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якую ўзначальвае Аляксандр Зімоўскі. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ратацыі Першага нацыянальнага канала зніклі «несур’ёзныя» кампазіцыі. |
|