У панядзелак ён народнік. У аўторак – празаходнік. Ад аўторка да сярэды – брат усходняга суседа. Бае ў сераду народу пра багацце і свабоду (а пад вечар, усім наўздзіў, зноў усё забараніў). У кітайцаў у чацвер бярэ грошы напавер. Ад чацверка да пятніцы прэ з Амерыкай мірыцца. У пятніцу ён герой: распляваўся із Масквой. Ад суботы да нядзелі з Угам у Венесуэле…
А пасля – усё спачатку, толькі ў іншым мо парадку. І вось так шаснаццаць год круціць гэты калаўрот.