«Мур хутка рухне», або Што спяваць на Плошчы
19.12.2010 15:29
—
Новости Культуры
|
Чатыры гады таму актуальнай была праблема, што спяваць. Маю адну прапанову. Песня «Муры» мае фантастычную гісторыю. Упершыню ўзнікла ў 1968 годзе (Дарэчы, ну і дзе цяпер тыя Франка зь Ярузэльскім? А песні жывуць!) МУРЫ Ён быў натхнёны і малады, Іх незлічона было. Ён на плошчы вёў гарады З песняй, што блізка святло. І запальвалі свечкі яму, Плыў Ён спяваў: зруйнуем турму! Яны спявалі за ім: Разбуры турмы муры! Прагнеш Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары! Ведалі словы напамяць — і спеў Неслі па вуліцах так, Што кроў кіпела і гнеў кіпеў, І сэрцы стукалі ў такт. Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм Ворагаў біў напавал. Ішлі на муры ва ўсім свеце старым… А ён усё граў і спяваў. Разбуры турмы муры! Прагнеш Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары! Так паўстаў шматтысячны рух, Воінаў цэлая раць, Можна помнікі зносіць і брук На камяні разбіраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сілы аддаць барацьбе: Хто не з намі — той супраць нас!.. Спявак быў сам па сабе. Глядзеў, як шчыльныя рады З ягонай песняю ідуць, А песня глухне, глухне, глухне… А муры растуць, растуць… Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піша Андрэй Хадановіч. |
|