Дарафееў: У краіне шмат прыстойных людзей, але з гэтай прыстойнасцю няпроста жывецца
23.12.2010 14:25
—
Новости Культуры
|
За два дні да выбараў «Советская Белоруссия» называла вядучага АНТ адным з найлепшых на нашым тэлебачанні.
17 снежня ў газеце «Советская Белоруссия» была апублікаваная А ўжо ў нядзелю Сяргей Дарафееў прадэманстраваў на практыцы, што сапраўды «не пазбягае нязручных пытанняў і не баіцца ўздымаць рызыкоўныя тэмы», задаўшы ў прамым эфіры старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай колькі надзвычай непрыемных пытанняў. У панядзелак нязменны галоўны герой газеты «Советская Белоруссия» і па сумяшчальніцтве яе фактычны гаспадар у часе прэс-канферэнцыі згадаў пра ток-шоу «Выбор», назваўшы Дарафеева «маладым журналістам, якога трэба паставіць на месца». Тут жа папаўзлі чуткі пра звальненне вядучага, але на тэлеканале кажуць пра планавы адпачынак, сам журналіст кажа, што па-ранейшаму працуе на сваім месцы. Прапануем вашай увазе фрагмент гутаркі. Некаторыя адказы, зважаючы на падзеі ў часе нядзельнага выпуску праграмы «Выбар» і іх наступствы, падаюцца амаль прарочымі.— Чула ад вашых калегаў, Сяргей, што для падрыхтоўкі выпускаў сваёй новай праграмы «Выбар +» вы карыстаецеся асабістым архівам, які збіралі цэлых 11 гадоў... — Архіў — гэта гучна сказана. Так, нататкі на палях. Па-мойму, гэта нармальная практыка ў працы любога журналіста. Крыніц інфармацыі сёння вельмі шмат. І практычна кожны з іх у той ці іншай ступені ангажаваны. Для таго, каб атрымаць трактоўку, найбольш блізкую да праўды, лепш за ўсё працаваць з інфармацыяй самому. Але мой архіў — зусім не традыцыйныя цяжкія тэчкі на паліцах, хутчэй калекцыя найбольш значных фактаў нашай нядаўняй гісторыі, нечыя цікавыя выказванні на пэўную тэму... — І якое галоўнае ўражанне 2010 года вы там захавалі? — Я вельмі рады, што практычна ўсё, што рабіў у эфіры ў гэтым годзе, дыктавалася толькі маёй пазіцыяй і толькі маім жаданнем. Хацелася б і на будучыню пажадаць сабе такой прафесійнай волі. Хоць свабода часам багатая рознымі наступствамі... — Судовыя спрэчкі, падазраю? Часам вы дазваляеце сабе вельмі смелыя выказванні ў студыі... — Не хацелася б выглядаць самаўпэўненым, але часцей атрымоўваецца апярэджваць верагодныя цяжбы. Праўда, не заўсёды ... — Можаце адзначыць нешта такое ў адыходзячым годзе, што вас здзівіла? У людзях, напрыклад? — Ведаеце, неяк перастаў я здзіўляцца. Хаця... У працэсе падрыхтоўкі да эфіраў выявіў, як шмат у нас у краіне прыстойных людзей, нягледзячы на тое, што з гэтай прыстойнасцю часам няпроста жывецца. Людзей, сумленных ў сваёй прафесіі, актыўных, з выразнай жыццёвай пазіцыяй, якія не асцерагаюцца яе выказваць, нават калі яна не супадае з меркаваннем большасці. Гэта вельмі яркія людзі, сапраўдныя асобы. Яшчэ год таму я думаў, што такіх менш. * * * Сяргей Дарафееў — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларускай тэлевядучых. Ён нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску, закончыў БНТУ, а журналісцкую адукацыю атрымліваў за мяжой, выйграўшы грант Дзярждэпартамента ЗША. Стаў вядучым ток-шоу «Выбар» пасля ад’езду ў Маскву Ягора Хрусталёва. Па меркаванні экспертаў і гледачоў, праграма ад гэтага толькі выйграла — у ёй сталі з’яўляцца сур’ёзныя тэмы для дыскусій. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два дні да выбараў «Советская Белоруссия» называла вядучага АНТ адным з найлепшых на нашым тэлебачанні. Сяргей Дарафееў17 снежня ў газеце «Советская...
|
|