Жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга прыбудзе ў Ганцавічы раніцай у нядзелю
02.09.2011
—
Новости Культуры
|
Чуў пра тое, што Жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга ўжо накіроўваецца да сталіцы Дня беларускага пісьменства — 2011. Раскажыце, калі ласка, чаму было вырашана праводзіць такую экспедыцыю і калі яе ўдзельнікі апынуцца ў Ганцавічах?Аляксандр Іванавіч, Драгічын Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга кожны год з’яўляецца састаўной часткай свята беларускага пісьменства. Удзел у гэтай экспедыцыі бяруць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства, прадстаўнікі міністэрстваў. — Традыцыя несці Жыватворны агонь у сталіцу Дня беларускага пісьменства з’явілася невыпадкова, бо такія паняцці, як “духоўнасць” і “кніга”, “пісьменнасць” і “царква” вельмі звязаныя. Нездарма мы ўшаноўваем святых Кірылу і Мяфодзія, стваральнікаў славянскага алфавіту і нашага пісьменства, — тлумачыць “НГ” начальнік аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Лідзія Занька. — Жыватворны агонь даставяць на ганцавіцкую зямлю ў суботу. У 18.30 яго будуць сустракаць жыхары вёскі Малькавічы. Непасрэдна ў Ганцавічы Жыватворны агонь прыбудзе ў нядзелю, у 7.30, у Свята-Ціханаўскую царкву. Наогул сёлетні маршрут экспедыцыі праходзіць праз Мінск, Мілавіды Баранавіцкага раёна, Быцень Івацэвіцкага раёна, Дзівін Кобрынскага раёна, Тамашоўку Брэсцкага раёна, Маларыту, Драгічын, Валовель Драгічынскага раёна, Антопаль, Дзятлавічы Лунінецкага раёна, Бастынь і Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга кожны год з’яўляецца састаўной часткай свята...
|
|