Сёння пасля рэстаўрацыі адкрываецца Нясвіжскі замак. 21.by

Сёння пасля рэстаўрацыі адкрываецца Нясвіжскі замак

20.07.2012 10:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пасля рэстаўрацыі адкрываецца Нясвіжскі замак

           


Фота: wikipedia.org
Фота: wikipedia.org
Дзверы ў некаторыя залы адчыняцца ўпершыню, а 20 ліпеня патрапіць сюды наведнікі змогуць бясплатна.

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Нясвіжскага замка - унікальнага аб'екта, унесенага ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.

Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на адным з самых вядомых культурных аб'ектаў Беларусі працягваліся 8 гадоў - з сакавіка 2004 па кастрычнік 2011 гг.

“У ходзе аднаўленчых работ галоўная задача заключалася ў тым, каб захаваць мноства арыгінальных элементаў XVI-XVIII стст. унікальнага помніка архітэктуры”, - гаварыцца ў паведамленні.

Адрэстаўраваны цэлыя залы палаца. Цалкам адноўлены інтэр'еры Каміннага і Бальнага залаў. Зняты напластаванні фарбы, якія з'явіліся, калі ў замку знаходзіўся санаторый. Адноўлены аўтэнтычныя панэлі, люстры, паркет, каміны. Адрэстаўраваны ўнікальныя фрэскі, ляпніна, пазалота.

З Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у замак вярнуліся знакамітыя партрэты з сямейнай галерэі Радзівілаў, якія знаходзіліся ў залах Нясвіжскага замка да 1939 года.

Агульная плошча замка складае 7000 кв.м., на тэрыторыі якой знаходзіцца 30 экспазіцыйных залаў. 20 ліпеня шэраг з іх адчыніць свае дзверы ўпершыню: Княжыя апартаменты, Залаты і Зорны залы, Зала прыватных калекцый. У інтэр'ерах можна будзе ўбачыць унікальныя экспанаты. Так, у Зале прыватных калекцый выстаўлены французскі габелен 2-й паловы XVII стагоддзя з музейных фондаў. У гэтай жа зале размяшчаюцца прадметы са шкла (Заходняя Еўропа), у тым ліку тры збаны XIX стагоддзя з геральдычнай эмблемай князёў Радзівілаў. Акрамя таго, будуць прадстаўлены арыгінальныя ўзоры вырабаў радзівілаўскіх мануфактур - слуцкія паясы, карэліцкія шпалеры і новасвержанская кераміка.

Тут экспануюцца унікальныя рэчы, якія належалі вядомаму беларускаму роду - мэблевы гарнітур, посуд, некалькі медалёў, дакументы, кнігі. Акрамя таго, у пакоях з ацалелымі інтэр'ерамі канца XIX стагоддзя сабрана мэбля, аналагічная той, што ўпрыгожвала палац стагоддзе таму.

Нясвіжскі палац становіцца буйным мультыкультурным цэнтрам Беларусі. Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж” стаў асноўнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў у рамках праграмы "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі 2012 года". Так, у маі тут адбылося XVII свята мастацтваў “Музы Нясвіжа” з удзелам Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі; у чэрвені ў Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года прайшоў фестываль опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, які наведала 4260 гледачоў; у ліпені – тэатральны форум прафесійных тэатраў “Тэатр Уршулі Радзівіл”, які сабраў 2700 аматараў тэатральнага мастацтва. Да культурнай сталіцы Беларусі ўжо завіталі удзельнікі ІІ Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае”.

Акрамя таго, паспяховай застаецца турыстычная дзейнасць. Аб'екты музея-запаведніка наведваюць не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, Кітая і іншых краін. Са студзеня па чэрвень 2012 года зарэгістравана 136 тыс. наведвальнікаў, да канца года іх колькасць будзе не менш за 300 тыс. Плануецца, што за 3 гады колькасць наведвальнікаў павялічыцца ў 2 разы.

Нясвіж - набытак сусветнай культуры, адзін з вялікіх архітэктурных музеяў свету. Нясвіжскі замак стаў адным з сімвалаў нацыянальнай культуры Беларусі. Завяршэнне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ і адкрыццё новых экспазіцыйных залаў зробіць Палацавы ансамбль XVI-XIX стст. у г. Нясвіжы яшчэ больш запатрабаваным аб’ектам для наведвання турыстамі Беларусі і з розных краін свету.

Высокі ўзровень даследванняў і выкананых на іх падставе рэстаўрацыйных работ ужо ацанілі міжнародныя эксперты ICOMOS і ЮНЕСКА доктар Пэтцэт (Германія, Мюнхен) і Наталля Душкіна (Расія, Масква), а таксама беларуска-польская група экспертаў па ахове спадчыны,. Сёння былая рэзідэнцыя Вялікіх князёў паўстала ва ўсёй прыгажосці для прыёму гасцей.

20 ліпеня 2012 года Палацава-паркавы ансамбль XVI-XIX стст. у г. Нясвіжы прымае наведвальнікаў з 15 да 20 гадзін, бясплатна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзверы ў некаторыя залы адчыняцца ўпершыню, а 20 ліпеня патрапіць сюды наведнікі змогуць бясплатна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика