Фестываль песні і музыкі
11.05.2013
—
Новости Культуры
|
10 мая на пухавіцкай зямлі адкрываецца двухдзённы творчы марафон Рэгіянальны фестываль песні і музыкі на прыз кампазітара-земляка, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка (на здымку) носіць рамантычную назву «Майскі вальс». Яго заснавалі Пухавіцкі райвыканкам і Саюз кампазітараў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурснай праграме запрошаны як асобныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Адзіная ўмова — удзельнікам трэба прадставіць два творы, адзін з іх напісаны Ігарам Лучанком. Арганізатары пастараліся зрабіць так, каб фестываль стаў сапраўдным святам творчасці. Першы дзень распачынае «Горад майстроў», дзе можна не толькі ўбачыць шмат адметных узораў разнастайных народных рамёстваў, але і набыць арыгінальныя сувеніры. Затым урачыстае адкрыццё і самы напружаны пункт праграмы — уласна конкурс. Лепшых вызначыць кампетэнтнае журы пад старшынствам кампазітара, народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова. Выканаўцы будуць змагацца за перамогу ў некалькіх намінацыях. А лепшы з лепшых атрымае Гран-пры фестывалю — прыз Ігара Лучанка. Другі фестывальны дзень збярэ ўсіх удзельнікаў і гасцей на гала-канцэрт. Там плануецца сапраўдны феерверк зорак. У канцэрце возьмуць удзел заслужаны калектыў «Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі», Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, арт-група «Беларусы», балет «Феерыя», а таксама Вікторыя Алешка, Вячаслаў Статкевіч, Уладзімір Правалінскі і іншыя вядомыя артысты. Можна будзе нават пачуць знакамітую рок-оперу «Курган» па матывах паэмы Янкі Купалы на музыку Ігара Лучанка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пухавіцкім раёне адкрываецца двухдзённы творчы марафон
|
|