У новым гандлёвым цэнтры ў Талачыне будуць створаны ўмовы безбар’ернага асяроддзя. 21.by

У новым гандлёвым цэнтры ў Талачыне будуць створаны ўмовы безбар’ернага асяроддзя

01.02.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Будаўніцтва гандлёвага цэнтра “Родник” у Талачыне (каля кінатэатра), якое на некаторы час прыпынялася, цяпер ідзе поўным ходам (нагадаем, заказчык — ТАА “АктивТоргИнвест”, Крупкі, генпадрадчык — Круглянская ПМК-266). Нават у нядаўнія марозныя дні там мясілі раствор, выгружалі пліты, выконвалі сталярныя работы.

— Прыпынялася будаўніцтва таму, што не хапала людзей, трэба было працаваць на іншых, больш тэрміновых аб’ектах, — расказаў на мінулым тыдні майстар Васіль Аханькоў. — Сёння на аб’екце 23 чалавекі. Наконт тэрміну здачы нічога пэўнага сказаць не магу, звычайна мы ўкладваемся, але ў сувязі з затрымкай, зразумела, усё змянілася. Першапачаткова здача была запланавана на 31 студзеня гэтага года…

Асаблівасць аб’екта ў тым, што працаваць будаўнікам даводзіцца на невялікай плошчы, якая з трох бакоў абмежавана гарадскімі вуліцамі, а з чацвёртага — рознымі гаспадарчымі вагончыкамі.

— Сапраўды, цеснавата, але гэта не праблема, бывала яшчэ горш, — гаворыць Васіль Сяргеевіч. — Напрыклад, у манастыры. Там увогуле не павярнуцца.

З тэхнічнага пункту гледжання будынак гандлёвага цэнтра адметны тым, што ў адпаведнасці з праектам ён павінен быць абсталяваны пад’ёмнікам для транспарціроўкі на другі паверх інвалідаў-калясачнікаў (гэта будзе менавіта пад’ёмнік — не пандус для заезду, а аўтаматычнае прыстасаванне).

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва гандлёвага цэнтра “Родник” у Талачыне (каля кінатэатра), якое на некаторы час прыпынялася, цяпер ідзе поўным ходам (нагадаем, заказчык — ТАА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика