Залеская Свята-Георгіеўская царква ўжо не існуе, але цікавасць да яе не згасла
14.01.2019
—
Новости Культуры
|
Залескія мясціны прыцягваюць сваёй адметнасцю і самабытнасцю. Гэта зямля мае багатую і цікавую гісторыю. Залессе – край, дзе захоўваюцца добрыя народныя традыцыі. Тут жылі і жывуць вядомыя дзеячы навукі, культуры, адмысловыя майстры. Іх талентамі і працай ганарыцца Смаргоншчына.
Залеская Свята-Георгіеўская царква ўжо не існуе, але цікавасць да яе не згасла. Былы храм – частка нашай багатай культурнай спадчыны. Наша памяць – аснова будучыні. Гэты помнік драўлянага дойлідства назаўсёды знік у 1968 годзе, але аб ім памятаюць людзі старэйшага ўзросту, таму што званы Залескай Свята-Георгіеўскай царквы былі з вернікамі і ў хвіліну смутку, і ў час святочных урачыстасцей. На другі і трэці дні Вялікадня жыхары вёсак Міхневічы, Зарудзічы, Залессе і Вётхава хадзілі крыжовым шляхам вакол гэтай царквы. Царква была драўляная, пабудаваная без адзінага цвіка. Вось што мы чытаем у кнізе царкоўнага гісторыка І. Спрогіса за 1895 год: «Церковь эта расположена на ровной площади пахотной земли между двором имения Залесья и железнодорожной станицей. Она сооружена из толстых, на четыре канта обтесанных сосновых бревен. Среди местных крестьян сохранилось следующее предание: чудотворная икона Божией Матери явилась впервые тут на сосне, и они решили на этом месте построить церковь. Срубили сосну и на самом пне её утвердили святой престол. Церковь существовала здесь уже в 1542 году и построена каким-то Петром Княжевичем. Имение Залесье принадлежало князьям Огинским – этим древним славным русским боярам, знаменитым братчикам Виленского Свято-Духовского братства. Эти православные вельможи состояли ктиторами своей Залесской православной Георгиевской церкви. С половины XVII столетия князья Огинские были уловлены в сети латинства и изменили древнему православию. Во время какой-то войны (быть может, со шведами) враги с дерзостью и нахальством ворвались в этот священный храм, но тотчас были поражены слепотой. В 1812 году французы поставили в этой церкви своих лошадей, но несчастные животные также были поражены тем же судом Божьим, т. е. ослепли; три француза, которые дерзновенно простерли свои руки к золотой ризе на Божьей Матери, невидимой силой были выброшены из церкви. Некоторые из местных старцев утверждают, будто бы над церковью неоднократно в ночное время они видели висящий огненный столб…» Існавала добрая традыцыя – ставіць паклонныя крыжы на месцах разбуранага храма ці месцах, дзе адбываліся знакавыя падзей. Такім чынам абазначалі намоленае месца і захоўвалі памяць аб святыні. У год малой Радзімы прыхаджане Пакроўскай царквы в. Міхневічы ўстанавілі паклонны крыж на месцы старой царквы (так яе называлі старажылы ў адрозненні ад “новай” у в. Міхневічы). Захоўваючы памяць пра святыні і гісторыю роднага краю ў цэлым, мы дапамагаем маладому пакаленню ўсвядоміць падзеі мінулага, ганарыцца сваёй спадчынай і памнажаць тое багацце, што мы маем. Ларыса Рогач, Марыя Шукстэ, прыхаджанкі Пакроўскай царквы, в. Міхневічы. Фота з архіва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Залескія мясціны прыцягваюць сваёй адметнасцю і самабытнасцю. Гэта зямля мае багатую і цікавую гісторыю. Залессе – край, дзе захоўваюцца добрыя народныя традыцыі....
|
|