У далёкую дарогу
22.05.2010
—
Новости Экономики
|
Магілёўскі аўтазавод накіруе ў Венесуэлу 20 шахтных самазвалаў
Гэтыя машыны прызначаны для працы ў шахтах, тунэлях, іншых абмежаваных умовах, яны могуць рухацца наперад і назад без разваротаў. Канструкцыя машын дазваляе ім працаваць ва ўмовах, дзе шмат вады пад коламі, яны абсталяваны сістэмай нейтралізацыі газаў, у кабінах устаноўлены кандыцыянеры. Машыны ўжо сабраны і хутка адправяцца за акіян. Дзве зменныя брыгады са спецыялістаў высокай кваліфікацыі дапамогуць мясцовым аператарам увесці тэхніку ў эксплуатацыю і праводзіць яе гарантыйнае абслугоўванне. “Калі машыны спадабаюцца венесуэльцам, то мы гатовы значна павялічыць пастаўкі сваёй тэхнікі на экспарт”, — адзначыў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Галушкоў. Сяргей Кулягін Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі аўтазавод накіруе ў Венесуэлу 20 шахтных самазвалаў
|
|