10 млрд еўра са структурных фондаў ЕС атрымае Польшча ў 2011-м
28.04.2010 10:31
—
Новости Экономики
|
У аўторак Еўрапейская камісія прадставіла праект бюджэту ЕС на 2011 год. Мяркуецца, што выдаткі перавысяць 142 млрд. Гэта першы гадавы бюджэт, сфармаваны ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай, а значыць, паводле больш хуткай, прасцейшай працэдуры. І больш дэмакратычнай. Рада ЕС і парламент першы раз надзеленыя роўнымі правамі падчас прыняцця бюджэту. Саюзны бюджэт на наступны год будзе вельмі шчодрым у дачыненні да Польшчы. З 42,5 млрд, прызначаных для структурных фондаў, больш чым 10 млрд пойдзе Польшчы. У 2011 годзе назапашванне выдаткаў з бюджэту ЕС толькі распачнецца, таму што толькі ў найбліжэйшыя тры гады будуць завершаныя найбуйнейшыя і найбольш дарагія праекты, што фінансуюцца з бюджэту ЕС, напрыклад, ключавыя праекты аўтамагістраляў і хуткасных дарог, чыгунак, буйных заводаў па ачыстцы сцёкавых водаў і г.д. Акрамя таго, тысячы польскіх студэнтаў будуць карыстацца магчымасцямі праграмы навуковага абмену ЕС Erasmus. У 2011 годзе з яе будзе выдаткоўвацца да 200 тысяч субсідый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак Еўрапейская камісія прадставіла праект бюджэту ЕС на 2011 год. Мяркуецца, што выдаткі перавысяць 142 млрд.Гэта першы гадавы бюджэт, сфармаваны ў... |
|