Паліва такі падаражала. 21.by

Паліва такі падаражала

12.05.2010 10:49 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта 12 мая афіцыйна паведаміў «Белнафтахім». Рознічныя цэны на паліва па АЗС павысіліся на 6-8%.

Новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты зацверджаны ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў пры Савеце Міністраў Беларусі. Такім чынам, з 12 мая кошт 1 л бензіну Нармаль-80 складае Br2250, бензіну АІ-92 — Br2870, бензіну АІ-95 — Br3240, дызельнага паліва — Br2580, біядызельнага паліва — Br2220.

Перагляд цэнаў на нафтапрадукты абумоўлены ростам цаны на бяспошлінную нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ з Расійскай Федэрацыі. У красавіку ў параўнанні з лютым 2010 года цана расійскай нафты, вызначаная па формуле, якая ўлічвае сусветныя каціроўкі, павялічылася для беларускіх НПЗ на 27,9%, адзначылі ў «Белнафтахіме».


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта 12 мая афіцыйна паведаміў «Белнафтахім». Рознічныя цэны на нафтапрадукты на АЗС павысіліся на 6-8%.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика