Стаўка рэфінансавання зніжана да 12% гадавых. 21.by

Стаўка рэфінансавання зніжана да 12% гадавых

12.05.2010 11:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі 12 мая знізіў стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта да 12% гадавых.

«Наяўная эканамічная сітуацыя, невысокая інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў, рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банках, стабільная сітуацыя на наяўным валютным рынку дазваляюць працягваць практыку, скіраваную на павышэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў банкаў. У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб чарговым зніжэнні стаўкі рэфінансавання», — заявілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

Варта адзначыць, што раней Нацбанк

планаваў выйсці на ўзровень стаўкі рэфінансавання ў 12% гадавых да 1 ліпеня гэтага года.

«У 2010 годзе мы мяняем сваё стаўленне да працэнтнай палітыкі і паступова выходзім на ўзровень працэнтных ставак, які быў да крызісу», — паведаміў кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч 27 студзеня на прэс‑канферэнцыі. Гэта значыць, сказаў ён, што стаўка па новых дэпазітах сфарміруецца на ўзроўні стаўкі рэфінансавання, а стаўка па крэдытах будзе вышэй за гэты ўзровень не больш як на 3%. У выніку ўзровень ставак па новых рублёвых крэдытах складзе 12—15% гадавых.

«Стаіць задача не зацягваць з гэтым да канца года. Мы плануем завяршыць гэтую працу да канца першага паўгоддзя. Думаю, да гэтага тэрміну нам удасца спакойна выйсці на згаданыя паказчыкі працэнтнай палітыкі», — падкрэсліў тады кіраўнік Нацбанка.

Нагадаем, 19 красавіка гэтага года стаўка рэфінансавання Нацбанка была зніжана з 13 да 12,5% гадавых.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі 12 мая знізіў стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта да 12% гадавых. «Наяўная эканамічная сітуацыя, невысокая інтэнсіўнасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика