Мінфін выпусціць доўгатэрміновыя аблігацыі да 1 млрд даляраў для размяшчэння за мяжой. 21.by

Мінфін выпусціць доўгатэрміновыя аблігацыі да 1 млрд даляраў для размяшчэння за мяжой

25.05.2010 11:58 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі будуць выпушчаны дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму да 1 млрд даляраў з тэрмінам абарачэння не менш за пяць гадоў. Аблігацыі ў 2010 годзе выпусціць Міністэрства фінансаў, паведаміла прэс-служба ўрада.

Яны будуць размешчаны за межамі тэрыторыі Беларусі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў № 758 ад 20 мая 2010 года. Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 13 мая 2010 № 245 "Аб выпуску дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь". Нагадаем, што гэтым дакументам дазволены выпуск еўрааблігацый на суму да 2 млрд. даляраў.

Урад ухваліў праекты праспекта эмісіі дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Беларусі і дагавораў, звязаных з выпускам аблігацый, а таксама іх размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец упаўнаважаны на правядзенне перамоў па праектах і на іх падпісанне.

Мінфін упаўнаважаны рабіць выплату камісій, узнагарод і ажыццяўленне іншых расходаў, звязаных з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем аблігацый, за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце для абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу.

Сумесна з Міністэрствам замежных спраў Мінфін вызначыць працэсуальнага агента, упаўнаважанага на атрыманне і перадачу працэсуальных дакументаў па пытаннях магчымых судовых разбораў у сувязі з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем аблігацый.

Юрыдычнае заключэнне ў дачыненні да дзеянняў Міністэрства фінансаў, звязаных з выпускам аблігацый, а таксама іх размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем, прадстаўляецца Міністэрствам юстыцыі банкам, вызначаным арганізатарамі размяшчэння аблігацый Беларусі.

Пастанова набыла моц з дня яе прыняцця.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будуць выпушчаны дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму да 1 млрд даляраў з тэрмінам абарачэння не менш за пяць гадоў. Аблігацыі ў 2010 годзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика