Беларусь атрымае 7 мільёнаў тон збожжа замест прагназаваных 9. 21.by

Беларусь атрымае 7 мільёнаў тон збожжа замест прагназаваных 9

13.08.2010 15:54 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы.

«Хлеб ва ўсіх катэгорыях гаспадарак мы атрымаем 7 мільёнаў тон у сьвірнавай вазе «,- адзначыў міністар.

На што А. Лукашэнка сказаў: «А абяцаў 9 мільёнаў тон. Вось твой пачатак працы».

М. Русы запэўніў, што ў наступным годзе сельгасарганізацыі краіны выйдуць на заплянаваныя паказчыкі.

Падчас рабочай паездкі кіраўніка краіны ў Гомельскую вобласьць у ліпені гэтага года М.Русы запэўніў яго, што сёлета заплянаваны 9-мільённы ўраджай без уліку кукурузы. Напярэададні візыту А.Лукашэнкі ў Менскую вобласьць старшыня Менаблвыканкаму Барыс Батура папярэдзіў пра «самыя жорсткія захады» адносна службовых асобаў, якія дапушчаюць прыпіскі. Ён адзначыў, што ў Менскай вобласьці распаўсюджаная сыстэма прыпісак у сельскай гаспадарцы і з гэтым трэба змагацца.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика