Замежная запазычанасць дасягнула $25,6 млрд. 21.by

Замежная запазычанасць дасягнула $25,6 млрд

15.12.2010 17:57 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта значыць, што да канца года яна можа перасягнуць $27 ці нават 28 млрд.

Калі быць дакладнымі, валавая замежная пазыка Беларусі на 1 кастрычніка 2010 года дасягнула $25,5933 млрд. Яна павялічылася на $3,533 млрд (16,0%) з пачатку года.

Прычым рост паскорыўся ў трэцім квартале, каля велічыня сумарнай запазычанасці вырасла на $2,4223 млрд (10,5%) пасля росту на $0,9275 млрд (4,2%) у другім і на $0,1832 млрд (0,8%) у першым квартале.

Паводле ацэнак МВФ у канцы года замежная запазычанасць дасягне рэкорднай лічбы ў 52% ад валавога ўнутранага прадукта.

Такі бурны рост выкліканы тым, што Беларусь апошнія гады жыве не па сродках. Дэфіцыт бягучага рахунку дасягнуў 14% ад ВУП. Гэта значыць, што сёлета краіна імпартуе тавараў і паслуг на 8 мільярдаў даляраў больш, чым экспартуе. Розніца кампенсуецца ў тым ліку запазычваннямі.

Варта адзначыць, што пачынаючы ад 2011 і, асабліва, 2012 гадоў рэзка вырастуць плацяжы па працэнтах, якія набягаюць на замежныя крэдыты.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта значыць, што да канца года яна можа перасягнуць $27 ці нават 28 млрд.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика