Амаль пяць мільёнаў слоікаў гарошку. 21.by

Амаль пяць мільёнаў слоікаў гарошку

31.07.2018 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1083

IMG_1103

IMG_1065

Наўрад ці знойдзецца хаця б адна гаспадыня, якая не выкарыстоўвае ў прыгатаванні сваіх салатаў кансерваваны гарошак. Ён ідзе не толькі для “Аліўе”, а і для іншых салатаў ды і як гарнір цудоўна пашырыць меню. Які ж шлях да нашага стала праходзіць  гэты прадукт? З гэтым пытаннем звярнулася да антыкрызіснага кіраўніка Гарынскага агракамбіната Васіля Васільевіча Кавальца.

– Сёлета мы пасеялі гарошак на плошчы 550 гектараў. У мінулым годзе было 490 гектараў. Але ўраджайнасць у гэтым годзе значна ніжэйшая – 30 цэнтнераў з гектара. На сёння ўбралі 350 гектараў – гэта прыкладна дзве трэція ўсіх засеяных плошчаў. Вопыт мінулага года паказаў, што патрэбна рабіць значны перапынак у сяўбе паміж палямі. У пасяўной 2018-га гэта ўлічылі. У выніку паміж зборам ураджаю і этапам пачатку кансервавання праходзіць менш чым чатыры гадзіны. Іншых адносін гэтая далікатная культура не выносіць, – расказаў дырэктар.

Надвор’е сёлета значна падзейнічала на ўраджай гарошку. Але ў нашым раёне яшчэ неблагі вынік. Прадпрыемствы ў іншых рэгіёнах краіны збіраюць яшчэ меншы ўраджай.

Да збору гарошку на Гарынскім агракамбінаце сёлета старанна падрыхтаваліся. Канцэрн “Брэстмясамалпрам” на вытворчасць вылучыў 2 млн рублёў. За гэтыя грошы было набыта насенне, сродкі апрацоўкі, а таксама слоікі і накрыўкі. Да пачатку нарыхтоўкі гарошку слоікі і накрыўкі былі закуплены на 70 працэнтаў. Зараз камплектацыя 100-працэнтная.

Дзякуючы таму, што сяўба   праходзіла з разрывамі, уборка расцягнулася. Пачалася яна 15 чэрвеня і, па папярэдніх разліках, працягнецца да 10 жніўня. У мінулым годзе ўбралі ўвесь ураджай за 21 дзень.

Сабраная прадукцыя праходзіць усе этапы падрыхтоўкі, апрацоўкі і адпраўляецца ў слоікі. Працэс кансервавання аўтаматызаваны на лініі. Па папярэдніх разліках, для рэалізацыі будзе гатова каля 5 мільёнаў паўлітровых слоікаў.

Акрамя гэтага сёлета ёсць у агракамбіната і навінка – гарошак “Экстра”. Гэта адборны гарошак, які раскладваецца ў высокія слоікі. 200 тысяч такіх слоікаў адправяць пакупнікам.

Рэалізуецца кансерваваны гарошак як на ўнутраным рынку, так і ў Расіі, Казахстане, Грузіі.

Гарошак Гарынскага агракамбіната з году ў год карыстаецца папулярнасцю ў пакупнікоў і на паліцах доўга не затрымліваецца. Усе кансервы гэтага прадукту хутка расходзяцца.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наўрад ці знойдзецца хаця б адна гаспадыня, якая не выкарыстоўвае ў прыгатаванні сваіх салатаў кансерваваны гарошак. Ён ідзе не толькі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика