С 21 октября по 6 ноября в сельских населённых пунктах Ушаччины будет работать передвижной рентгенофлюорографический кабинет
15.10.2019
—
Новости Здоровья
|
З 21 кастрычніка па 6 лістапада ў нашым раёне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгенафлюараграфічнае абследаванне насельніцтва перасоўным рэнтгенакамп’ютарным кабінетам “Пульмаэкспрэс” Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Медыкі будуць працаваць у населеных пунктах раёна па наступным графіку: 21 і 22 кастрычніка – Дубраўская БСД, Вяркудскі, Гарбаціцкі, Слабадскі ФАПы; 23 і 24 кастрычніка – Глыбачанская БСД, Ляснеўшчынскі і Сарочынскі ФАПы; 25 кастрычніка – Мосарскі і Завячэльскі ФАПы; 28 і 29 кастрычніка – Матырынскі і Плінскі ФАПы; 30 кастрычніка – Кубліцкі і Селішчанкі ФАПы; 31 кастрычніка і 1 лістапада – Вялікадолецкая БСД, Маладолецкі і Касарскі ФАПы; 4 лістапада – Жарскі і Старасельскі ФАПы; 5 лістапада – Арэхаўскі ФАП; 6 лістапада – Ільюшынскі ФАП. Абследаванню падлягаюць асобы, якія не рабілі флюараграфію год і болей, асабліва грамадзяне, што маюць рызыку захворвання на туберкулёз лёгкіх: хворыя на цукровы дыябет, маючыя хранічныя захворванні страўнікава-кішачнага тракту, хранічнае абструктыўнае захворванне лёгкіх, тыя, хто стаіць на ўліку ў псіхіятра-нарколага, і іншыя. Дзякуючы абследаванню можна своечасова выявіць перыферычны рак лёгкіх, туберкулёз, пнеўманію, саркаідоз, анеўрызму аорты і іншыя хваробы. Удакладніць час, далі будзе праводзіцца абследаванне, можна ў адпаведных БСД і на ФАПах. Н.КАРАБАНЬ, урач-фтызіятр Ушацкай ЦРБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 кастрычніка па 6 лістапада ў нашым раёне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгенафлюараграфічнае абследаванне насельніцтва перасоўным...
|
|