3900 ахвяраў гандлю людзьмі за апошнія сем гадоў
20.10.2009 13:19
—
ЧП
|
Сёлета перакрыты 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сексуальнай эксплуатацыі у 12 краінаў свету. Сяргей Калтун, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных справаў РБ, паведаміў на прэс‑канферэнцыі, што Беларусь з’яўляецца краінай транзіту і паходжання паставак жывога тавару ў іншыя дзяржавы. Выяўлена 321 злачынства па гандлю людзьмі. Спынена дзейнасць дзевяці міжнародных арганізаваных злачынных груп і двух злачынных арганізацый. У тым ліку прыпынена дзейнасць удзельнікаў злачыннай арганізацыі, у якой былі тры грамадзяніна Ізраілю, якія займаліся вербаваннем і пастаўкай беларускіх дзяўчын для гандлю людзьмі ў нелегальныя бардэлі Ізраіля. Акрамя барацьбы з міждзяржаўнымі каналамі трафіка, праводзіцца і праца па супрацьдзеянню сексуальнай эксплуатацыі ўнутры краіны. У гэтым годзе спынена дзейнасць двух арганізаваных злачынных груп, якія кантралююць прастытуцыю ў Магілёве і Брэсце. Сёлета ў лютым было затрымана 7 чалавек, якія займаліся прастытуцыяй ў гатэлях і на здымных кватэрах. Іх справа разглядаецца ў судзе. Сяргей Калтун таксама расказаў, што ў гэтым годзе выяўлена ўжо 127 злачынцаў звязаных з вытворчасцю і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі: «Агульнасусветная тэндэнцыя развіцця дзіцячай парнаграфіі не стала маштабнай з’явай у нашай краіне, дзякуючы своечасовым папярэднім мерам і актыўнасці праваахоўных органаў». Спынена дзейнасць 9 порнасайтаў, ліквідавана 2 порнастудыі па вытворчасці і тыражаванню порнапрадукцыі.2 красавіка вынесены судовы вырак у адносінах да міжнароднай злачыннай групы, на чале якой стаялі тры грамадзяніна Расіі. На працягу некалькі гадоў злачынцы здымалі і вывешвалі ў інтэрнэт порна з удзелам непаўналетніх хлопчыкаў. Яны асуджаныя на розныя тэрміны ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, з канфіскацыяй маёмасці. З 2002 года па сённяшні дзень выяўлена больш за 3900 ахвяраў гандлю людзьмі, большасць з іх атрымалі рэабілітацыйную і інтэграцыйную дапамогу ў міжнародных арганізацыях і беларускіх НДА. «Высілкі Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гандлю людзьмі прызнаны і высока ацэнены міжнароднай супольнасцю. — зазначыла Валянціна Сталыга, кіраўнік праграмнага аддзела развіцця ААН у Беларусі, — Беларусь адна з першых краін СНД, якая пачала маштабную кампанію па процідзеянні гандлю людзьмі і працягвае дэманстраваць прынцыпы бескампраміснай барацьбы з гэтай з’явай». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета перакрыты 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сексуальнай эксплуатацыі у 12 краінаў свету.
|
|