Дырэктарку ЖЭУ пакаралі арыштам за смерць кацяняці. 21.by

Дырэктарку ЖЭУ пакаралі арыштам за смерць кацяняці

28.10.2009 18:31 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Ленінскага раёна Менска пакараў арыштам на двое сутак дырэктарку Жыллёва‑эксплуатацыйнага ўпраўлення № 82 (ЖЭУ‑82) Алену Махніцкую.

Сёлета 5 жніўня ў сутарэнні дома № 12, што на вуліцы Ракасоўскага, былі замураваныя кошкі разам з кацянятамі. Адно кацяня ў выніку загінула.

Праз дзень абаронцы жывёлаў звярнуліся ў міліцыю з просьбай распачаць адміністрацыйную справу паводле артыкулу 15.45 (жорсткае абыходжанне з жывёламі) супраць супрацоўнікаў ЖЭУ.

Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёну. Дырэктарка ЖЭУ Алена Махніцкая апраўдвала свае дзеянні, спасылаючыся на «Правілы і нормы ўтрымання жылых памяшканняў».

Але суд кваліфікаваў яе дзеянні як жорсткае абыходжанне з жывёламі і пакараў яе на двое сутак арышту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд кваліфікаваў яе дзеянні як жорсткае абыходжанне з жывёламі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика